Выручку – пад кантроль

Актуалии Экономика

Выручку – пад кантроль
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №489/7 ад 21 мая 2014 года зменены патрабаванні да аснашчэння аб’ектаў плацежнымі тэрміналамі.
Пералік аб’ектаў, у якіх юрыдычныя асобы і ІП абавязаны ўстанавіць плацежныя тэрміналы, пашыраны. У яго ўключаны павільёны, кіёскі, санаторыі, дамы (базы) адпачынку, аздараўленчыя цэнтры, аўтамабілі-таксі, дыягнастычныя станцыі, што ажыццяўляюць тэхагляд транспартных сродкаў, а таксама касы чыгуначных станцый пры абслугоўванні імі больш за 250 пасажыраў у суткі і наяўнасці лініі сувязі.
Акрамя таго, цяпер трэба аснашчаць плацежнымі тэрміналамі ўсе гандлёвыя аб’екты (раней – толькі стацыянарныя гандлёвыя), размешчаныя ў капітальных збудаваннях.
У той жа час з Пераліку выключаны аб’екты бытавога абслугоўвання насельніцтва (незалежна ад месцазнаходжання) з колькасцю работнікаў, якія непасрэдна аказваюць бытавыя паслугі, не больш аднаго чалавека ў змену.
Раней абавязак па ўстаноўцы плацежных тэрміналаў у аб’ектах узнікаў у выпадку перавышэння парогавых значэнняў выручкі за папярэдні год: па кожным аб’екце – 7500 базавых велічынь, па аб’ектах сістэмы спажыўкааперацыі – 15000 БВ, па аб’ектах бытавога абслугоўвання насельніцтва – 3750 БВ. Пры гэтым колькасць тэрміналаў павінна была складаць у працэнтных адносінах да колькасці выкарыстоўваемых адзінак касавага абсталявання, указаных у аб’екце, на працягу першага каляндарнага года не менш 50%, на працягу другога каляндарнага года – 100%.
Зараз аб’екты, указаныя ў Пераліку, павінны быць аснашчаны плацежнымі тэрміналамі да пачатку ажыццяўлення работ.
Вызначаны тэрмін устаноўкі тэрміналаў у аб’ектах, дзе па выніках 2013 года перавышаны парогавыя значэнні выручкі. Такія аб’екты павінны быць аснашчаны абсталяваннем з 1 студзеня 2015 года. Для астатніх аб’ектаў Пераліку прадугледжаны спецыяльныя тэрміны для аснашчэння. У прыватнасці, у гарадах абласнога падпарадкавання і г. Мінску – з 1 ліпеня 2015 года, гарадах раённага падпарадкавання – з 1 студзеня 2016 года, на ўсёй тэрыторыі Беларусі – з 1 ліпеня 2017 года.
Скарочаны пералік выпадкаў, калі пры продажы тавараў, выкананні работ наяўныя грошы могуць прымацца без прымянення касавага абсталявання і плацежных тэрміналаў. Так, з 22 ліпеня 2014 года продаж на вагу гародніны, фруктаў і бахчавых культур, а таксама рэалізацыя тавараў за наяўны разлік юрыдычным асобам і ІП ва ўсіх гандлёвых аб’-ектах (раней толькі ў рознічных) дазваляецца толькі з выкарыстаннем касавага абсталявання.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне.
А. КАЛЕСНІКАВА, начальнік аддзела кантролю за юрыдычнымі
асобамі ІМПЗ РБ па Шумілінскім раёне.
Надрукавана ў №57 ад 29.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *