20 лет — Фонду социальной защиты населения

Общество Президент

Дапамагчы і абараніць
У нашай дзяржаве чалавеку, які аказваецца ў неспрыяльных жыццёвых умовах, на дапамогу прыходзіць дзяржава. У той ці іншай форме яшчэ з далёкіх часоў грамадства пачало праяўляць у такіх выпадках клопат пра сваіх грамадзян, што на сучаснай мове называецца “аказваць сацыяльную дапамогу”.
Зараз асноўную функцыю па такой дапамозе ўзяў на сябе Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Сёлета Фонд адзначае 20 год з дня ўтварэння.
Свой пачатак арганізацыя бярэ са снежня 1990 года, калі Саветам Міністраў Беларускай ССР і Федэрацыяй прафсаюза была прынята Пастанова “Аб утварэнні Фонду сацыяльнага страхавання Беларускай ССР”, а праз год – “Аб арганізацыі Пенсійнага Фонду Рэспублікі Беларусь”.
У 2001 г. арганізацыя   пераўтворана ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Падведамасныя структурныя падраздзяленні ў абласных цэнтрах сталі ўпраўленнямі, у раёнах – раённымі аддзеламі. Ёсць такі аддзел і ў Шумілінскім раёне.
Па стану на 1 снежня ў Фондзе зарэгістравана 509 плацельшчыкаў, паступіла плацяжоў 16,4 млрд. руб., у тым ліку ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне – 259,3 млн. руб., сёлета назначана грамадзянам раёна 28 прафесійных пенсій.
З лютага 1991 г. і да лютага 2006 г. Шумілінскі раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны ўзначальвала Касінская Наталля Іванаўна. У яе падначаленні тады працавалі Н. С. Літоўка, А. І. Яшчук (Сокалава), З. І. Воранава, М. А. Штуро. З мая 2006 г. на пасаду начальніка аддзела прыйшла Прэснякова Таццяна Пятроўна. Сёння ў яе падначаленні працуюць Т. М. Кухарэнка (галоўны інспектар), І. Ф. Лялюга (вядучы інспектар) і Ю. В. Сухарава (вядучы інспектар). Такім вось невялікім калектывам выконвае аддзел усе ўскладзеныя на яго функцыі і задачы. У ліку асноўных першачарговых: збіранне і акумуляванне абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне; фінансаванне расходаў на выплату працоўных і прафесійных пенсій, дапамог; арганізацыя і вядзенне індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку; назначэнне і выплата прафесійных пенсій і шмат іншых.
Задачы свае работнікі аддзела выконваюць сумленна і прафесійна, бо разумеюць сур’ёзнасць і важнасць існавання такой арганізацыі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 99 ад 21.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *