Вопросы пожарной безопасности рассматривались на заседании президиума райсовета

Актуалии Президент

Калі пажары — не стыхія…
Пажар — заўсёды бяда і страты. Не кажам аб стыхійных бедствах, — вядзём гаворку пра тыя пажары, якіх можна і важна пазбегнуць, пажары, у якіх вінаваты сам чалавек. Вінавата яго нядбайства ці проста грэбаванне прасцейшымі нормамі паводзін у быце. За мінулы год у пажарах загінула ў раёне 13 чалавек, нанесена шкоды на 58,3 мільёна рублёў, львіная доля яе — у прыватным сектары.
Як пазбегнуць гібелі людзей на пажарах і звесці да мінімуму матэрыяльныя страты — аб гэтым вялася прадметная гаворка на пасяджэнні райсавета, якое вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Для аналізу быў абраны Дабейскі сельсавет. Дакладчык — начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў — адзначыў, што пэўная работа ў сельсавеце ў гэтым накірунку вядзецца. Створана аглядавая камісія, якая мае на мэце абысці жыллё, у якім жывуць праблемныя ў пажарнай бяспецы гаспадары.
(Заканчэнне на 4-й стар.)
Неабходна нагадаць ім аб няспраўных печках і старой электраправодцы, аб беражлівых адносінах да газу, аб усім, што можа прывесці да пажару. У ААТ “Прыазёрны мір” 73  ведамасныя дамы, у ААТ “Ляжні” — 72. Вядома, далёка не ўсе праблемныя, з усіх трывогу выклікае, можа, кожны дзесяты ці пятнаццаты.
Зацікаўленая гаворка вялася аб пазаштатных пажарных інспектарах, якія і наведваюць праблемныя ў пажарным плане дамы. Яны пасля агляду выдаюць гаспадарам інструкцыі-падказкі — што і ў якія тэрміны выправіць. Але каб іх навучыць новай “прафесіі”, трэба ва ўсіх сельсаветах правесці з пазаштатным актывам навучальны семінар. Гэта — за раённым аддзелам, начальніку аддзела І. А. Крукаву даручана наладзіць работу пазаштатнікаў у самім Шуміліне на базе УП ЖКГ: як-ніяк, а паўтары тысячы прыватных дамоў — гэта нямала.
І яшчэ — аб аўтаномных пажарных абвяшчальніках. Пра тое, што яны патрэбны і важныя для пажарнай бяспекі, гаворыцца на розных нарадах ледзь не тры гады. Воз скрануўся не намнога. Вядома, АПА — не панацэя, тым не менш работу па іх устаноўцы трэба актывізаваць. Да бясплатных АПА трэба падыходзіць выбарачна: калі ў гаспадыні, напрыклад, нябедныя дзеці, папрасіць іх раскашэліцца, тым больш, што рэчы недарагія, па 17 тысяч. Праўда, у райспажыўтаварыстве яны каштуюць на 7 тысяч больш.
Гаворка ішла аб проціпажарнай бяспецы ў дзвюх гаспадарках Дабейскага сельсавета. Кіраўнікі ААТ “Прыазёрны мір” і “Ляжні” В. В. Юхнавец і В. В. Яцко абяцалі выправіць становішча ў бліжэйшы час. Па ўсім відаць, чакае пераезду ў іншы будынак вясковы магазін ў вёсцы Дабея.
Па азначаным пытанні прэзідыум прыняў рашэнне.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №22 ад 25.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *