Эти взрывные фейерверки

Безопасность

Такія жарты прыводзяць да апёкаў
Снежаньскімі вечарамі ў Шуміліне там-сям можна пачуць выбухі. Гэта ў падлеткаў пачаліся навагоднія святы. Але такое “шоу” пад вокнамі шматпавярховак радуе далёка не кожнага, адзначае старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. М. Селязнёва.  У большасці сваёй дзеці не думаюць пра небяспеку, калі закідваюць петарды адзін другому ў капюшон ці партфель, калі кідаюць іх пад ногі прахожых.
“Піратэхнічныя вырабы – вельмі небяспечныя цацкі, – кажа Алена Мікалаеўна. – Не дарэмна ж іх продаж забаронены непаўналетнім (прадаўцу пагражае штраф ад 2 да 10 базавых велічынь). Зачастую самі бацькі купляюць сваім дзецям гэтыя небяспечныя вырабы, а потым каяцца, калі прыхо-дзіцца плаціць штрафы. Так, год таму прыцягваліся да адказнасці двое бацькоў за тое, што іхнія непаўналетнія дзеці ўзрывалі пад вокнамі петарды.  Згодна з арт. 17.1. “Дробнае хуліганства” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за выбухі піратэхнічных вырабаў пагражае штраф ад 2 да 10 БВ. Адказнасць наступае з 14 гадоў”.
Дзе ж можна выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы?  З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка РАНС А. І. Сасновіча. «Петарды і феерверкі нельга ўзрываць і запальваць у парках, на тратуарах і пляцоўках ля дамоў, – расказаў Андрэй Іванавіч. – Лепш за ўсё выбраць пустэчу, каб там не было выпадковых прахожых. У тым выпадку, калі феерверк не спрацаваў, ні ў якім разе нельга яго “рэаніміраваць”. Ён можа  спрацаваць у руках чалавека ў самы непадыходзячы момант. Таксама
рэкамендуецца мець пад рукой ваду: з яе дапамогай можна патушыць ўзгаранне і змочваць адпрацаваныя феерверкі».
Трэба правільна захоўваць піратэхніку: найлепшая ўмова для гэтага – сухое і халаднаватае месца, далей ад крыніц агню і газавых прыбораў. «Піратэхніку нельга пакідаць на сонцы, напрыклад, на падаконніках і балконах», – перасцерагае А. І. Сасновіч.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *