Шумилинский льнозавод присоединят к «Приозерному миру»

Актуалии Экономика

Льнозавод далучаецца да “Прыазёрнага міру”
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 348 ад 17 ліпеня 2014 года “Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый аграпрамысловага комплексу” ў рэспубліцы ідзе рэарганізацыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
“Дзяржава працуе ў трох накірунках: ствараюцца буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, аграпрамысловыя холдзінгі або ідзе аб’яднанне шляхам далучэння, – тлумачыць начальнік райсельгасхарчу В. Ц. Мянькоў. – Гэта форма інтэграцыі, якая накіравана на стварэнне аптымальных умоў для павышэння  эфектыўнасці гаспадарання, не абышла і наш раён. У прыватнасці, на ААТ “Шумілінскі льнозавод” і ААТ “Прыазёрны мір” адбыліся сходы акцыянераў, на якіх вырашалася пытанне аб рэарганізацыі льнозавода. У “Прыазёрным міры” 73% акцыянераў прагаласавалі за далучэнне льнозавода да гаспадаркі”.
З аднаго боку, людзі разумелі, што завод са сваімі даўгамі –  падарунак незайздросны. Але прадпрыемства зараз працуе роўна, ёсць сыравіна для перапрацоўкі, людзі забяспечаны работай да чэрвеня. А што потым?
“На гэты год нам не давялі пасяўныя плошчы лёну, – кажа дырэктар ААТ “Шумілінскі льнозавод” А. М. Папіна. – У Віцебскай вобласці  застаецца толькі 6 льнозаводаў, астатнія рэарганізуюцца. Прычына такая ж, як і ў нашым раёне: льнозаводам, каб вырабляць якасную сыравіну, патрэбна мадэрнізацыя. А купіць новае абсталяванне няма за што. Чым быць банкрутам, дык лепш далучыцца да сельгаспрадпрыемства, дзе людзей забяспечаць работай”.
“Так, рабочых, механізатараў, спецыялістаў (а іх на льнозаводзе больш за 60 чалавек) не пакінуць беспрацоўнымі, – згаджаецца дырэктар ААТ “Прыазёрны мір” А. М. Пытко. – Усе яны будуць забяспечаны работай. Выключэнне, бадай, складуць тыя, хто прыкладаецца да чаркі – такія работнікі нам не патрэбны”. Дарэчы, у гаспадарцы не хапае паляводаў і жывёлаводаў. Спатрэбяцца і механізатары, бо з льнозавода ў “Прыазёрны мір” перадаюцца 24 трактары, плугі, сеялкі, культыватары, прычэпы і іншая тэхніка.
У А. М. Пытко вялікія планы на вытворчыя памяшканні завода. Аляксей Мікалаевіч расказаў, што  тут будзе ўстаноўлены інкубатар на 12 тысяч яек для вывядзення гусянят, якіх потым плануюць прадаваць. “Мяркуем стварыць маленькі цэх па вырабу льнянога масла, – дадае Аляксей Мікалаевіч. – Які лён будзем сеяць, яшчэ не вызначыліся. Магчыма, гэта будзе маслічны”.
Дарэчы, дзяржава падтрымлівае прадпрыемствы, у якіх адбылася рэарганізацыя. У прыватнасці, згодна з Указам Прэзідэнта  № 170 ад 22 красавіка 2011 года “Аб некаторых пытаннях разлікаў на сельскагаспадарчую тэхніку” прадастаўляецца адтэрміноўка  па лізінгу на тэрмін да пяці гадоў. Прадугледжана адтэрміноўка па крэдытах “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”.
Пакуль рыхтуюцца неабходныя дакументы на далучэнне льнозавода да ААТ “Прыазёрны мір”, праводзіцца інвентарызацыя.  А ў канцы лютага адбудзецца сумесны сход акцыянераў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №11 ад 10.02.2015 г.



1 комментарий по теме “Шумилинский льнозавод присоединят к «Приозерному миру»

  1. А какую работу предложит Приозёрный мир льнозаводчанам?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *