Жилищный вопрос

Общество

Камерцыйнае ці сацыяльнае?
Жыхары раёна ведаюць, што прыватызаваць дом ці кватэру можна да 1 ліпеня 2016 года. І некаторыя актыўна ўзяліся за гэту справу. Так, за мінулы год прыватызавалі жыллё больш за  дзвесце сем’яў, падлічыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Н. А. Прымак.
У выпадку, калі жыллё не будзе прыватызавана, яно набудзе статус камерцыйнага. Чытачы раённай газеты прасілі растлумачыць, у якім выпадку непрыватызаванае жыллё можа стаць сацыяльным. “Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 563  ад 16 снежня 2013 года “Аб некаторых пытаннях  прававога рэгулявання жыллёвых адносін” у выключных выпадках чалавек можа прэтэндаваць, каб ягонае жыллё было пераведзена ў разрад сацыяльнага, – тлумачыць Надзея Аляксандраўна. – Гэта тычыцца інвалідаў, сірот, адзінокіх пенсіянераў, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, маламаёмасных людзей.  Але сама па сабе кватэра не пяройдзе ў разрад сацыяльнай. Для гэтага гаспадару трэба напісаць заяву адпаведнага ўзору ў райвыканкам, дзе разгледзяць, ці можа гэты чалавек карыстацца льготамі. Дарэчы, за сацыяльнае жыллё не бярэцца арэндная плата. Але такую кватэру ці дом нельга прадаваць, дарыць, здаваць кватарантам. Прапісваць у яго можна толькі непаўналетніх дзяцей або недзеяздольных бацькоў. Пасля смерці кватэраздымшчыкаў сацыяльнае жыллё ні ў якім разе не пяройдзе да родзічаў, бо яно стане ўласнасцю дзяржавы”.
На 1 сакавіка гэтага года ў нашым раёне засталіся 1602 непрыватызаваныя кватэры, якія знахо-дзяцца на балансе УП ЖКГ,  расказала Н. А. Прымак.  458 такіх кватэр у Шуміліне і Светласельскім, 297 – у Обалі, 121 – у Мікіцісе, 102 – у Слабадзе.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №21 ад 17.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *