Шумилинские газовики достойно встречают свой профессиональный праздник

Экономика

Сумленна працуюць шумілінскія газавікі
Сёння Шумілінскі раён газазабеспячэння філіяла “Полацкае вытворчае ўпраўленне” (з 1 верасня прадпрыемства пасля рэарганізацыі  будзе працаваць у новых умовах) уяўляе сабой згуртаваны калектыў прафесіяналаў – 62 чалавекі. Гэта маладыя і амбіцыйныя, поўныя сіл і жадання працаваць людзі, прафесіяналы сваёй справы.
Выкарыстоўваючы кадравы патэнцыял, сучасныя тэхналогіі, прадпрыемства забяспечвае перш за ўсё выкананне сваёй асноўнай задачы – бесперабойнае і безаварыйнае газазабеспячэнне спажыўцоў раёна як прыродным, так і звадкаваным газам, здзяйсняе яго рацыянальнае выкарыстанне, а таксама ўдзельнічае ў развіцці газіфікацыі раёна.
Па інфармацыі на 1 верасня ў эксплуатацыі знаходзяцца 152,7 кіламетра газаправодаў прыроднага газу і 2,9 км звадкаванага газу. Апошнія гады прасочваецца тэндэнцыя пастаяннага росту спажывання прыроднага газу. За апошнія пяць год у эксплуатацыю ўведзена 27,8 км прыроднага газу, пераведзена са звадкаванага на прыродны газ 289 кватэр і індывідуальных дамоў, газіфікавана новых – 283 кватэры і дамы. За пяцігодку нам удалося газіфікаваць прыродным газам вёскі Пабеда, Лоўша і Дабея, а значыць, зрабіць больш камфортным жыццё людзей у гэтых населеных пунктах.
На 1 верасня ў нашым раёне 4440 кватэр газіфікаваныя прыродным газам, з іх для патрэб ацяплення прыродны газ выкарыстоўвае 908 кватэр.
Сёння прафесійны калектыў выконвае ўвесь комплекс паслуг, звязаны з падачай газу спажыўцам, выкананнем аварыйных і рамонтных заявак, кантролем рэжымаў газаспажывання. Шумілінскія газавікі працуюць сумленна, што пацвярджаюць вытворчыя паказчыкі. Сур’ёзным стымулам для паспяховай працы з’яўляецца маральнае і матэрыяльнае заахвочванне, годная заработная плата. Штогод за ўзорнае выкананне сваіх абавязкаў, бездакорную работу і іншыя дасягненні работнікі ўзнагароджваюцца ганаровымі граматамі і падзякамі.
Газавікі жывуць цікава і насычана, маюць магчымасць праяўляць свае таленты і здольнасці, весці здаровы лад жыцця, займацца спортам. Намаганнямі спецыялістаў і рабочых на прадпрыемстве забяспечана афармленне інтэр’ера вытворчых, службовых і бытавых памяшканняў, добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі з выкарыстаннем эфектных газонаў і кветнікаў.
Традыцыйна ГВК “Метан” займае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне ў сферы гандлю і культуры абслугоўвання наведвальнікаў. З асноўнай задачай па аздараўленні дзяцей годна спраўляецца ДАЦ “Дружба.
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці – хочацца выказаць словы ўдзячнасці за нялёгкую працу газавікоў кожнаму рабочаму, інжынерна-тэхнічнаму работніку, персаналу кіравання, ветэранам працы. Дзякуючы таму, што кожны на сваім рабочым месцы адказна выконвае свае абавязкі, сёння забяспечана стабільная работа ўсіх галін народнай гаспадаркі, камфортнасць жыцця людзей.
Сяргей ДЗМІТРЫЕНКА, начальнік Шумілінскага раёна газазабеспячэння  ВУ “Полацкгаз”.
Надрукавана ў № 69 ад 04.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *