Трудовое законодательство: о переносе выходных дней

Вопрос-Ответ Закон

Аб пераносе выхадных дзён
З 14 лютага па 10 сакавіка я знаходзіўся ў працоўным водпуску. У сувязі з пераносам рабочага дня з 7 сакавіка на 12 сакавіка наймальнік патрабаваў, каб я выйшаў на работу 12 сакавіка. Ці мае права наймальнік на гэта?
Пытанне каменціруе Галіна Анатольеўна Галай, начальнік аддзела па наглядзе і кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы:
—    Пераносы асобных рабочых дзён у каляндарным годзе, аб’яўленыя Пастановамі Савета Міністраў, прымяняюцца пры планаванні рабочага часу работнікаў, якім устаноўлены пяцідзённы рабочы тыдзень з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю і для якіх пераносімыя дні з’яўляюцца рабочымі.
Пры гэтым, калі па розных аб’ектыўных прычынах (водпуск, хвароба) перанесены рабочы дзень для канкрэтнага работніка не мог быць рабочым, на яго такі перанос не распаўсюджваецца.
Так, у сувязі з пераносам рабочага дня з 7 сакавіка на 12 сакавіка для работнікаў, якія хварэлі альбо знаходзіліся ў працоўным ці сацыяльным водпусках і ў якіх гэта заканчваецца да 12 сакавіка, 12 сакавіка — нерабочы дзень. Калі ў сувязі з вытворчай неабходнасцю такі работнік пры яго згодзе 12 сакавіка прыцягваецца да работы, гэта работа павінна кампенсавацца як работа ў выхадны дзень.
Яшчэ адзін момант. Пры пераносе рабочых дзён захоўваецца працягласць перанесенага рабочага дня. Так, працягласць рабочага дня 7 сакавіка напярэдадні свята 8 Сакавіка згодна з заканадаўствам скарачаецца на адну гадзіну. Адпаведна пры пераносе рабочага дня з 7 сакавіка на 12 сакавіка працягласць работы ў гэты дзень таксама скарочана на адну гадзіну.
—    Ці трэба пры назначэнні дапамог на дзяцей, якім больш за 3 гады, уключаць у сукупны даход на члена сям’і грашовыя прэміі да прафесійных святаў, матэрыяльную дапамогу, выплачаную прадпрыемствам па калектыўнаму дагавору (пры нараджэнні дзяцей, у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам) і г. д.?
На пытанне адказвае начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Таццяна Пятроўна Прэснякова:
— Парадак уліку даходаў і разліку сукупнага даходу на члена сям’і ў месяц для вызначэння права на дапамогу вызначаны Інструкцыяй аб парадку вылічэння сукупнага даходу на члена сям’і пры назначэнні дапамог на дзяцей, якім больш за 3 гады, зацверджанай Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў №58/47. У сукупны даход уключаюцца: зарплата з улікам выплат кампенсуючага і стымулюючага характару (прэміі, надбаўкі, даплаты); матэрыяльная дапамога, аказваемая па розных падставах, за выключэннем сродкаў, выдзяляемых на аплату пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей.
Разам з тым, калі грашовая прэмія альбо матэрыяльная дапамога выплачваецца да дзяржаўных святаў, святочных ці памятных дзён, гэта ў сукупны даход не ўключаецца. Згодна з Інструкцыяй, у сукупны даход не ўключаецца кошт атрымліваемых ад арганізацыі падарункаў (грашовых выплат) да дзяржаўных святаў, памятных і святочных дзён, устаноўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157.
Такім чынам, матэрыяльная дапамога і грашовая дапамога, выплачваемыя да агульнарэспубліканскіх (Дня жанчын, Новага года), прафесійных і іншых святаў, не ўключаюцца ў сукупны даход сям’і. А вось матэрыяльная дапамога, аказваемая па іншых абставінах (пры нараджэнні дзіцяці, па сямейных абставінах), падлягае ўключэнню.
Падрыхтавала  Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №21 ад 22.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *