Организация районного субботника 11 июня рассматривалась на очередном заседании штаба по благоустройству

Актуалии Общество Президент

Парадак — катэгорыя маральная
Адбылося чарговае пасяджэнне раённага штаба па добраўпарадкаванні. Вяла яго старшыня штаба І. М. Новікава. Перш за ўсё пра тое, што на 11 чэрвеня аб’яўлены раённы суботнік. Патрэба ў ім пільная: не “здаецца” хмызняк, шыкуюць розны бур’ян і “трын-трава”. Трэба даць бой гэтаму пустазеллю, гэтаму непарадку. Таму задача стаіць зрабіць так, каб радавала вока траса Р-20 (абкос, высечка хмызнякоў), не дазволіць “разгулу” кустоў і быльніку на аўтадарозе Сураўні-Бешанковічы, паўз дарогу на Мішкавічы. Найбольшае напружанне прыпадае ў гэтым “баі” на РЭС, ДРБУ-204, УП ЖКГ, ПМС, лясгас. Тут і матэрыяльная база нядрэнная, і па абавязку службы ў гэтых арганізацыях павінны сачыць за парадкам.
Праўда, суботнік — гэта не праца адным днём. Каб выканаць сваё, адваяваць парадак, трэба, магчыма, заняць людзей і ў будні. Спякотай трэба справу весці з 6 раніцы і да 12 гадзін, мець трэба на аб’ектах аптэчкі, ваду, спецадзенне.
Не скідваем з рахункаў той клопат, якім павінен жыць кожны з нас. Маем на ўвазе па-гаспадарску ставіцца да свайго ўчастка, агарода, дачы, дома, абкасіць, вынішчыць паразіты-кусты, словам, жыць не як набяжыць, а сумленна і дбайна.
Слушныя заўвагі і прапановы выказаў на пасяджэнні штаба старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук. Гаворка вялася аб ролі дэпутата райсавета на сваім выбарчым участку (у кантэксце тэматыкі), аб рэкламных шчытах на бойкіх дарогах, аб указальніках да Вялікага каменю, музея Обальскага падполля, іншых помнікаў гісторыі і археалогіі.
Парадак на зямлі — катэгорыя маральная. Па тым, як выглядае падворак, тэрыторыя завода, школы, бальніцы, будзе меркавацца, гаспадар тут ці, даруйце, парабак.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №43 ад 10.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *