Не собирайте неизвестные грибы!

Здоровье

Не збірайце невядомыя грыбы!
Пачаўся сезон збору грыбоў, а значыць, і павышаны рызыкі атручвання грыбамі. Аматарам “ціхага палявання” трэба быць асцярожнымі. Найбольш успрымальныя да дзеяння таксінаў грыбоў дзеці.
Атручванне грыбамі можа адбыцца пры ўжыванні ў ежу ядавітых грыбоў (мухамор, ілжывыя апенька, бледная паганка, ілжывы шампіньён і г. д.) або ядомых, але сапсаваных грыбоў (зацвілыя, пакрытыя сліззю, доўга захоўваліся). Самым небяспечным для жыцця грыбам з’яўляецца бледная паганка. Смерць можа наступіць нават ад ужывання аднаго грыба.
Асноўныя правілы прафілактыкі атручвання грыбамі:
– не ўжывайце ў ежу як сырыя, так і прыгатаваныя дзікарослыя грыбы, у ядомасці якіх не ўпэўненыя;
– збірайце толькі тыя грыбы, якія вы добра ведаеце, абавязкова з ножкай;
– не збірайце грыбы ўздоўж аўтамабільных дарог, чыгуначных шляхоў, у межах горада;
– не спрабуйце сырыя грыбы на смак;
– не карміце грыбамі дзяцей;
– не рэкамендуецца ўжываць у ежу грыбы людзям з захворваннем органаў стрававання;
– старанна прамыйце грыбы ад пяску і глебы перад тым, як іх адварыць;
– нельга захоўваць свежыя грыбы больш сутак, нават у халадзільніку, а салёныя і марынаваныя грыбы больш за год;
– старыя грыбы, грыбы, якія перараслі, нават не чарвівыя, не варта класці ў кошык. Грыбы за сваё кароткае жыццё хутка назапашваюць у сабе шкодныя і атрутныя рэчывы;
– не варта збіраць чарвівыя грыбы ў надзеі дома пакласці іх у саляную ваду. Напэўна, чарвякі і вылезуць з пладовага цела, але яд ад лічынак застанецца ў мякаці;
– салёныя грыбы можна ўжываць у ежу не раней за 40-50 дзён пасля засолкі, за гэты час грыбы губляюць сваю горыч;
– вельмі небяспечна для здароўя захоўваць салёныя грыбы ў алюмі-ніевым і цынкавым посудзе;
– нарыхтоўвайце пра запас толькі маладыя грыбы. Сушцы падлягаюць: белыя, падбярозавікі, падасінавікі, маслякі, махавікі, казляняты. Пласціністыя грыбы сушыць не рэкамендуецца;
– саліце, сушыце, марынуйце кожны від грыбоў асобна;
– небяспечна купляць свежыя грыбы на рынках – невядома дзе іх збіралі і захоўвалі да продажу.
Памятайце:
– нават ядомыя грыбы пры няправільным прыгатаванні і захоўванні могуць стаць таксічнымі;
– ужыванне ў ежу грыбоў разам з алкаголем, а таксама іх прыгатаванне з дабаўленнем алкаголю, можа актывізаваць шэраг таксінаў і прывесці да ўзнікнення таксічнага сіндрому;
– нават ядомыя грыбы, правільна прыгатаваныя, павінны ўжывацца ў ежу ў якасці гарніру, а не асноўнай стравы;
– калі вы адчулі сябе дрэнна пасля ўжывання грыбоў, не займайцеся самалячэннем, звярніцеся за дапамогай у медыцынскую ўстанову.
Крысціна АФАНАСЬЕВА, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна,
Марына ШКІРЭНКА, памочнік урача-гігіеніста.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *