Советы специалиста. О прерывании контракта

Вопрос-Ответ

Аб скасаванні кантракта
Працую па кантракце, які заключаны да 15 сакавіка 2012 года. Зараз знайшоў больш высокааплатную работу, у сувязі з чым і хачу скасаваць кантракт. Але наймальнік не згодны скончыць са мной працоўныя адносіны. Як я магу звольніцца да заканчэння тэрміну кантракта?
– Адным з адрозненняў тэрміновага працоўнага дагавора, у дадзеным выпадку кантракта, ад іншых працоўных дагавораў з’яўляецца тое, што пры яго заключэнні работнік і наймальнік на дагаворнай аснове вызначаюць тэрмін яго дзеяння. Змяненне тэрміну кантракта, як прадаўжэнне, так і датэрміновае спыненне, здзяйсняецца таксама па пагадненні бакоў. Такім чынам, кантракт можа быць датэрмінова спынены па пагадненні бакоў (пункт 1 арт. 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК), калі работнік і наймальнік прыйшлі да згоды аб спыненні кантракта ў вызначаны імі тэрмін. Пры адсутнасці такой дамоўленасці звальненне на аснове п. 1 арт. 35 ПК не адбываецца. Спыненне кантракта па жаданні работніка на падставе арт. 40 ПК немагчыма, бо па дадзенай аснове могуць быць звольнены толькі работнікі, з якімі заключаны працоўныя дагаворы на нявызначаны тэрмін. Арт. 41 ПК устанаўлівае права работніка патрабаваць ад наймальніка звольніць яго датэрмінова да заканчэння тэрміну кантракта пры наяўнасці наступных абставін:
– хвароба або інваліднасць работніка, якія перашкаджаюць выкананню работы па працоўнаму дагавору (пацвярджаецца медыцынскім заключэннем);
–    парушэнне наймальнікам заканадаўства аб працы калектыўнага або працоўнага дагавора;
– іншыя ўважлівыя прычыны.
Факт парушэння заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора павінен быць устаноўлены спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, прафсаюзамі і (або) судом.   Уважлівасць прычын ацэньвае наймальнік, а пры ўзнікненні спрэчкі – суд. Пры гэтым згодна з пунктам 19 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 26.06.2008 № 4 “Аб практыцы разглядання судамі працоўных спрэчак, звязаных з кантрактнай формай найму работнікаў” пры ацэнцы ўважлівасці прычын скасавання кантракта па запатрабаванні работніка суд павінен улічваць, што ўказаныя істцом прычыны перашкаджалі яму выконваць работу па заключанаму кантракту. Да такіх прычын могуць адносіцца, напрыклад, стан здароўя, выхад на пенсію, змяненне месца жыхарства, неабходнасць догляду за хворымі членамі сям’і. Доказ аб ўважлівасці прычын датэрміновага скасавання кантракта прадстаўляецца істцом.
21 кастрычніка 2011 года мне пісьмова паведамілі аб звальненні 21 снежня 2011 года ў сувязі з скарачэннем колькасці работнікаў. 10 снежня 2011 года ў мяне заканчваецца тэрмін дзеяння заключанага са мной кантракта. Ці мае права наймальнік звольніць мяне ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта?
– Права прыняцця рашэння аб унясенні змяненняў у штатны расклад арганізацыі заканадаўствам аб працы прадстаўлена наймальніку. Іншы парадак можа быць устаноўлены статутнымі дакументамі або нарматыўнымі прававымі актамі. Пры скасаванні працоўнага дагавора згодна з п. 1 арт. 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны не менш чым за два месяцы да звальнення, калі больш працяглы тэрмін не прадугледжаны ў калектыўным дагаворы, пагадненні, пісьмова папярэдзіць работніка аб будучым звальненні. Даная норма з’яўляецца імператыўнай. Наймальнік згодна з п. 11 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2000 № 180 “Аб парадку прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 г. № 29” таксама абавязаны не пазней, чым за адзін месяц да заканчэння тэрміну дзеяння кантракта пісьмова папярэдзіць другі бок аб рашэнні прадоўжыць або спыніць працоўныя адносіны. Больш працяглы тэрмін папярэджвання можа быць прадугледжаны калектыўным дагаворам, пагадненнем. Такім чынам, калі тэрмін дзеяння кантракта, заключанага з работнікам, заканчваецца да заканчэння тэрміну паведамлення аб будучым скарачэнні, наймальнік абавязаны апавясціць работніка аб сваім рашэнні прадоўжыць або спыніць працоўныя адносіны. Пры гэтым работнік можа быць звольнены ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта ў перыяд цячэння тэрміну паведамлення аб будучым скарачэнні. У той жа час, нельга выключаць магчымасці звальнення работніка ў сувязі са скарачэннем колькасці або штата работнікаў у выпадку, калі па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта працоўныя адносіны фактычна працягваюцца і ніводны з бакоў не патрабаваў іх спынення (дзеянне працоўнага дагавора прадоўжана на нявызначаны тэрмін) або ў выпадку, калі бакі дамовіліся аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння кантракта.
Заканадаўства таксама не выключае магчымасці звальнення работніка ў сувязі са скарачэннем колькасці або штата работнікаў да заканчэння тэрміну папярэджвання. Згодна з ч. 4 арт. 43 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік мае права са згоды работ-ніка замяніць папярэджванне аб будучым вызваленні выплатай кампенсацыі ў памеры двухмесячнага сярэдняга заробка. Пры гэтым, калі ініцыятыва ў дасягненні такога пагаднення выходзіць ад наймальніка пасля папярэджання работніка аб будучым вызваленні, кампенсацыя выплачваецца прапарцыянальна часу, які застаўся да заканчэння двухмесячнага тэрміну папярэджвання.
Г. ГАЛАЙ, начальнік аддзела па нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *