Дочь воина, погибшего при освобождении Шумилинского района благодарна за тёплый приём

Общество

Мемориальный комплекс в деревне Тропино Шумилинского района

“Якія ж светлыя, чулыя, уважлівыя, гасцінныя гэтыя беларусы!..”
Пра старшага лейтэнанта Паўла Жываева, які ў лютым 1944 года загінуў, абараняючы шумілінскую зямлю, і пра сям’ю героя наша газета пісала ў пачатку жніўня мінулага года.
Нагодай для публікацыі быў прыезд унучкі старшага лейтэнанта на магілу дзеда. Ірына Осіна прыязджала з далёкага расійскага Орска, што ў Арэнбургскай вобласці. Ад яе мы даведаліся, як доўга сям’я шукала месца апошняга прытулку роднага чалавека і якой удзячнасцю напоўніліся сэрцы родных, калі ўрэшце даведаліся, што імя Паўла Маркелавіча Жываева ўвекавечана на мемарыяле ў Тропіне Шумілінскага раёна…
І вось ліст на Шуміліншчыну з уральскага Орска. Яго піша дачка старшага лейтэнанта, ліст адрасаваны індывідуальнаму прадпрымальніку Т. В. Вінакуравай, якая дала прытулак госці, і старшыні раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікавай. Некаторыя радкі з пісьма заслугоўваюць таго, каб падаць іх без скарачэння:
“Прызнаюся, што калі мы з Ірынай канчаткова вырашылі пытанне пра яе паездку, я вельмі перажывала, мне ўсё здавалася, што вось стаіць мая дачка на пустыннай станцыі, вакол начны змрок, а яна адна… Цяпер жа я няспынна ахаю і охаю, расказваючы ўсім сваім знаёмым пра тую дабрыню і гасціннасць, якія аказалі зусім незнаёмыя людзі… Дзякуй вам ад усяго сэрца.
Мне было вядома, што ёсць кніга Памяць Шумілінскага раёна, але не магла спадзявацца, што калі-небудзь буду трымаць яе ў руках… Добра, што ў Беларусі ёсць такія добрыя людзі, якія захоўваюць памяць пра загінуўшых воінаў і так могуць сустракаць іх родных, даюць нам суцяшэнне і надзею на тое, што ніхто не забыты.
Цяпер ужо дакладна ведаю, што ёсць месца, святое месца, і для майго бацькі… Шкада толькі, што не дажыла да гэтых дзён мая мама, якая шанавала свайго мужа.
Дзякуй за газеты, дзе так падрабязна на беларускай, такой зразумелай мове расказана пра прыезд Ірыны. Якія ж светлыя, чулыя, уважлівыя, гасцінныя гэтыя беларусы!..”
Падрыхтавала Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.1012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *