Семь чудес Шумилинского района

Актуалии Край шумілінскі

Сумесны праект  «Народнай газеты», Віцебскага  аблвыканкама, Міністэрства  прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Шумілінскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» і рэдакцыі шумілінскай раённай газеты «Герой працы»

Пад акампанемент салаўіных аркестраў
Самы малады з райцэнтраў Віцебшчыны гарадскі пасёлак Шуміліна ў “Писцовых книгах” XVI стагоддзя называўся Шумілавым. У народзе кажуць, што назву паселішчу даў чалавек па імені Шуміл. Магчыма, так яго празвалі з-за шумнага, неспакойнага характару. Мясцовыя краязнаўцы прапануюць іншую версію: у 1812 годзе на месцы Шуміліна ў сасновым бары рускія воіны і партызаны наладзілі засаду французам, якія прабіраліся праз лясы да Віцебска, і амаль што цалкам знішчылі ворага. Шум бою, падхоплены
ветрам, разнёсся на многія кіламетры. Хутка пасля таго бою лес назвалі шумным борам, а паселішча, што з’явілася непадалёк, — шумным.
Помнікаў архітэктуры ў раёне няшмат. Але цудоўная прырода і найчысцейшыя азёры цалкам кампенсуюць недахоп славутасцей. А яшчэ Шуміліна ўвайшло ў лік чатырох “салаўіных гарадоў”, названых так рэспубліканскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Гэтыя дзіўныя мясціны — сапраўдная знаходка для аматараў актыўнага адпачынку пад акампанемент “салаўіных аркестраў”.
Самы малады з райцэнтраў Віцебшчыны гарадскі пасёлак Шуміліна ў “Писцовых книгах” XVI стагоддзя называўся Шумілавым. У народзе кажуць, што назву паселішчу даў чалавек па імені Шуміл. Магчыма, так яго празвалі з-за шумнага, неспакойнага характару. Мясцовыя краязнаўцы прапануюць іншую версію: у 1812 годзе на месцы Шуміліна ў сасновым бары рускія воіны і партызаны наладзілі засаду французам, якія прабіраліся праз лясы да Віцебска, і амаль што цалкам знішчылі ворага. Шум бою, падхоплены ветрам, разнёсся на многія кіламетры. Хутка пасля таго бою лес назвалі шумным борам, а паселішча, што з’явілася непадалёк, — шумным.
Помнікаў архітэктуры ў раёне няшмат. Але цудоўная прырода і найчысцейшыя азёры цалкам кампенсуюць недахоп славутасцей. А яшчэ Шуміліна ўвайшло ў лік чатырох “салаўіных гарадоў”, названых так рэспубліканскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Гэтыя дзіўныя мясціны — сапраўдная знаходка для аматараў актыўнага адпачынку пад акампанемент “салаўіных аркестраў”.
Ледніковы прышэлец
Ёсць у Шумілінскага раёна своеасаблівыя каменныя каралі з дзевяці ледніковых валуноў. Упрыгажэннем яго лічыцца Вялікі камень паблізу вёскі Горкі — самы вялікі валун у краіне. Яго даўжыня 11 метраў, а вага больш як 800 тон, і гэта толькі яго трэцяя, надземная частка. Каб абысці валун вакол, трэба зрабіць не менш як 30 крокаў. Родам камень з Фінляндыі, а на Шуміліншчыне ён аказаўся дзякуючы руху магутнага ледніка, які адарваў калісьці вялізную глыбу ад скандынаўскай скалы. Цікава, што ў гэтага ўнікальнага помніка прыроды ёсць і іншая назва — Чортаў камень. Ён, згодна з павер’ем, быў месцам зборышча нячыстай сілы. І выпадковага вандроўніка чакалі непрыемныя сюрпрызы: перад ім то разлівалася шырокае мора, то вырастаў вялізны лес, і нічога не заставалася падарожніку, як чакаць світання.
Лёсаносны вакзал
У XIX стагоддзі Шуміліна было невялікай вёскай у Полацкім павеце. Асаблівае значэнне населены пункт набыў з 1886 года, пасля будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі, якая прайшла праз Шуміліна. Кіраўнік будаўніцтва міністр шляхоў зносін генерал-лейтэнант Мельнікаў у тэлеграме на імя імператара дакладваў: “…у 9 гадзін 30 хвілін адкрыты рух на ўчастку Полацк—Віцебск працягласцю 242 вярсты”. Тады ж тут пабудавалі чыгуначны вакзал. Гэта адзіны ў гарадскім пасёлку будынак, які не пацярпеў у гады вайны.
Свята-Успенская царква
На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Пабеда звяртае на сябе ўвагу помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю — Свята-Успенская царква. У 1898 годзе яе пабудавалі з чырвонай цэглы. У 1959 годзе храм зачынілі, часткова разбурылі і перабудавалі пад склад. Толькі праз 30 гадоў будынак вярнулі вернікам і адрэстаўрыравалі. Дзякуючы намаганням вучняў нядзельнай школы, а таксама мясцовых жыхароў была адноўлена і святая крыніца паблізу храма, якая існавала з XVII стагоддзя і дапамагала хворым на вочы. У нашы дні крыніца стала цэнтрам мясцовага паломніцтва.
Святая крыніца
У шасці кіламетрах на поўнач ад Шуміліна ёсць святая крыніца, якую ў народзе называюць Пяценкай. Некалі каля яе стаяў высокі і прыгожы храм у гонар вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы. Будавалі храм усім мірам, а калі яго ўзвялі і бацюшка правёў першую літургію каля крыніцы, што струменіла непадалёку, пачалі адбывацца цуды вылячэння. І пачаў прыходзіць народ да святога месца з усіх канцоў Беларусі, а таксама з расійскіх губерняў.
Няскораная зямля
У гарадскім пасёлку Обаль абавязкова трэба наведаць музей камсамольскай славы. Значнае месца ў яго экспазіцыі аддадзена гісторыі славутай падпольнай камсамольска-маладзёжнай арганізацыі “Юныя мсціўцы”. На яе рахунку дзесяткі пушчаных пад адхон варожых эшалонаў з гаручым і боепрыпасамі, узарваных прамысловых і інфраструктурных аб’ектаў. За мужнасць і адвагу ў барацьбе з акупантамі кіраўніку падпольшчыкаў Еўфрасінні Зяньковай і члену арганізацыі Зінаідзе Партновай было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Каменны крыж
Праязджаючы праз вёску Мішневічы, заўважаем каменны крыж і побач сасну. З гэтым месцам звязана старажытная легенда. У памешчыка-прыгонніка быў гарбаты выродлівы сын. І служыла ў яго прыгожая дзяўчына-сялянка. Вырашыў памешчык ажаніць сына з прыгажуняй, хоць кахала яна сялянскага хлопца, такога ж беднага, як сама. Даведаўшыся пра іх тайныя спатканні, памешчык аб’явіў, што дзяўчына ўсё роўна будзе жонкай яго сына, і пачаў рыхтаваць вяселле. Ад бязвыхаднасці дзяўчына забіла нажом нялюбага гарбуна. Раз’юшаны памешчык загадаў закапаць прыгажуню жыўцом у зямлю. А каб ёй і мёртвай было цяжка, паклаў на магілу вялізны каменны крыж, а ў галовах магілы загадаў пасадзіць сасну, каб яе карані высмоктвалі сокі жывой пахаванай.
Лёгкія зямлі
Амаль што 10 працэнтаў тэрыторыі раёна займаюць балоты. Іх па праву называюць лёгкімі зямлі, паколькі менавіта балоты забіраюць вуглярод і азот з атмасферы і акумулююць яго ў тарфяныя залежы. Адначасова балотная расліннасць больш эфектыўна, чым іншыя віды раслін, выдзяляе ў атмасферу кісларод. Працяглая здабыча торфу не пайшла на карысць. Сёння выпрацаваныя тарфянікі раёна маюць патрэбу ў паўторным забалочванні і аднаўленні. Гэта не толькі знізіць рызыку ўзнікнення буйных пажараў, але і прывядзе да аздараўлення экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне, палепшыць натуральныя ўмовы пражывання жывёл і птушак, у тым ліку тых, што занесены ў Чырвоную кнігу.
«Народная газета»,  № 143, 31.07.2010 г.,
Фота – «Народная газета» і «Герой працы”.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *