Шумилинцы про Год мира и созидания

2023 – Год мира и созидания Общество

Мір пачынаецца са стваральнай працы.  2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Наконт гэтага жыхары раёна падзяліліся сваімі думкамі.

Фото носит иллюстративный характер.

Святлана Іванова, дэпутат Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў па Цэнтральнай выбарчай акрузе №3:

Лічу правільным, што 2023-ці – Год міру і стварэння. У сувязі з апошнімі падзеямі ў свеце ўсе мы востра адчулі, наколькі для нас важны спакой і мір. Разам з тым Год гістарычнай памяці не забыты, яго ідэі працягваюцца і звязаны з Годам міру і стварэння. Памяць, патрыятызм, мір, узаемапавага – гэтыя паняцці непадзельныя. Важна, каб мы беражліва адносіліся да мінулага, захоўвалі лепшыя традыцыі і памнажалі іх. Падкрэслю, што мір і дабрабыт немагчымы без стварэння. Упэўнена, што сёлета ў нашым раёне будуць удвоены добрыя справы і ўчынкі, а людзі сваёй працай пацвердзяць сваё імкненне жыць у міры.       

  Вольга Баранава, кіраўнік праекта «Школа міру» Обальскай СШ имя Шероя Савецкага Саюза З. М. Партновай:

Залог міру і згоды – у выхаванні падрастаючага пакалення на правільных каштоўнасцях, на патрыятызме, дружбе і працавітасці. Сёлета наша школа міру ўключыцца ў работу значна актыўней. Мы распрацавалі шырокае кола маштабных мерапрыемстващ. Гэта будуць  экскурсіі па памятных месцах Беларусі, паходы па месцах баявой славы, патрыятычныя акцыі. Плануем папоўніць свае рады і прыняць у міратворцы дастойных шасцікласнікаў. Будзем цесна супрацоўнічаць са школамі міру Віцебска, Полацка, Гарадка. У сакавіку ў школе мяркуем правесці Тыдзень міру і стварэння.  

 Аляксандр Глінскі, дырэктар сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае»:

–  Думаю, выкажу агульную думку сваіх землякоў, калі скажу, што ўсе мы – за мірнае стваральнае жыццё. А галоўнай умовай развіцця раёна і краіны ў цэлым была і застаецца руплівая праца. У нашым сельгаспрадпрыемстве надзейны калектыў, і мы пастараемся сумеснымі намаганнямі павысіць дабрабыт. У гэтым годзе плануецца рэканструкцыя першага і другога перыядаў жывёлагадоўчага комплексу. Нам дапаможа Віцебскі мясакамбінат, у інтэграцыйную структуру якога ўваходзім. Акрамя гэтага будзем дабудоўваць прафілакторый для цялят у Цаўях, рамантаваць гаражы і майстэрні. Адным словам, работа чакаецца немалая.   

 Ларыса Забаўская, член раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру»:

Поўнасцю падтрымліваю аб’яўлены Год міру і стварэння. Гэтыя паняцці сёння самыя галоўныя ў свеце. Мір пачынаецца з нас саміх, з сям’і, стваральнай працы. Варта цаніць тое, што маем – дружбу, шчырасць, разуменне, каханне, узаемападтрымку. З іх таксама пачынаецца мір і згода. Думаю, міратворцы нашага раёна, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў пакажуць прыклад стваральнай працы. Будзе спакой у краіне – будзе мір і гармонія ў душы кожнага чалавека.

Гутарыла  Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *