Депутат сельского Совета. Главное — помочь людям

Общество

Апраўдвае давер выбаршчыкаў

Тройчы жыхары Мішкавіцкай акругі выбіралі ў сельскі Савет дэпутатам Людмілу Анатольеўну Мамойку. На апошніх выбарах за яе прагаласавала амаль 90% выбаршчыкаў. «Кожная новая кампанія – гэта своеасаблівы экзамен для дэпутата, – разважае Людміла Анатольеўна. – Калі за цябе галасуюць людзі, значыць, твая дэпутацкая работа іх задавальняе і яны давяраюць табе. Гэта і прыемна, і адказна адначасова, бо разумееш, што апусціць планку даверу ты не маеш права».

Клопатаў у дэпутата дастаткова. «Людзі з самымі рознымі праблемамі звяртаюцца. З дарогамі, камунальнымі пытаннямі, асвятленнем, – адзначае Людміла Мамойка. – Дзе кіраўніцтву патэлефануеш, дзе старшыню сельвыканкама інфармуеш – так і імкнёмся вырашаць праблемныя пытанні. Добра разумею, што я, як дэпутат, і ёсць твар улады».

Нядаўна ў Мішкавічах ўзнікла пытанне з работай ФАПа. І тут на «перадавой» аказалася дэпутат Мамойка, якая склала ліст-просьбу і за два дні сабрала больш за 30 подпісаў. Ліст даслалі старшыні райвыканкама і галоўнаму ўрачу ЦРБ. «І пытанне вырашылася станоўча, – з задавальненнем разказвае дэпутат. – Двойчы на тыдзень у наш ФАП прыязджае фельчар з Мікалаеўскай амбулаторыі».

Л. А. Мамойка у Кардонскай СШ працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, і аднымі з першых, хто павіншаваў яе з перамогай на выбарах, былі вучні. Людміла Анатольеўна актыўна ўдзельнічае ў патрыятычным і грамадзянскім выхаванні падрастаючага пакалення. Яна была спікерам на занятках «ШАГ. Школа актыўнага грамадзяніна», дзе расказвала пра сваю дэпутацкую работу, а некаторыя з вучняў дапаўнялі канкрэтнымі прыкладамі расказ пра дзейнасць дэпутата.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *