Рейсы, маршруты, остановки — каждый день автобусы наматывают километры шумилинских дорог

Общество Экономика

Рэйсы, прыпынкі, маршруты
Рэйсы, маршруты, прыпынкі – кожны дзень аўтобусы і маршруткі намотваюць кіламетры шумілінскіх дарог. Стараюцца рабіць сваю работу спраўна і якасна вадзіцелі. Каб не было спазненняў, непрадбачаных паломак і прастояў. І адпаведна – скаргаў ад насельніцтва.
Начальнік аўтастанцыі “Шуміліна” Мікалай Лявонавіч Багданаў адказаў на шэраг пытанняў па рабоце аўтастанцыі, тых, з якімі часцей за ўсё звяртаюцца да нас чытачы.
— Мікалай Лявонавіч, колькі аўтобусаў забяспечваюць транспартнае абслугоўванне жыхароў раёна? Ці дазваляе аўтапарк задаволіць усе патрэбы раёна?
— Шумілінскі раён абслугоўвае дзевяць аўтобусаў. Яны звязваюць 95 населеных пунктаў, дзе не менш як 10 двароў, з райцэнтрам. Гэта дазваляе выконваць сацыяльныя стандарты па транспартным забеспячэнні жыхароў раёна ў поўным аб’ёме.
— Ці вялікая нагрузка на гэтыя дзевяць машын?
— Нагрузка вялікая. Напрыклад, у сераду адзін аўтобус выконвае рэйсы ў Галі, Бешанковічы, Дубраўскія, Віцебск  і Казьяны. Такая ж прыкладна нагрузка на кожны з аўтобусаў. Але калі машыны не псуюцца, выконваем і графік адпачынку вадзіцеляў, і спраўляемся закрываць усе маршруты.
— Ці часта зрываецца графік руху транспарту?
— Летась па нашай віне быў адзін зрыў. Зімой з-за снежных заносаў і нячышчаных дарог былі выпадкі, калі аўтобусы ў асобныя дні не маглі дайсці да аддаленых вёсак. Здараюцца  і спазненні на 5-10 мінут, але вадзіцелі імкнуцца строга выконваць графік руху.
— Як абнаўляецца парк? Магчыма, хацелася, каб былі новыя аўтобусы?
– Цяпер, за выключэннем аднаго старога ПАЗ-3205, які плануем восенню замяніць новай машынай, усе аўтобусы больш-менш новыя. МАЗы і новыя ПАЗы больш зручныя камфортныя для пасажыраў.
— У прыватнасці, пытанне паўстала па Слабадзе:  ці можна папрасіць вадзіцеля спыніцца там, дзе зручна пасажырам?
— Я разумею ваша пытанне. Часта жыхары просяць ці нават патрабуюць спыняць аўтобус там, дзе больш зручна для кожнага з іх. Але Правілы дарожнага руху і нашы службовыя дакументы гавораць адназначна: аўтобус можа спыняцца толькі на аўтобусных прыпынках. Ва ўсіх астатніх выпадках вадзіцель парушае нарматыўныя дакументы.
— Шмат пытанняў па рабоце гарадскога маршрута. Чаму няма рэйса ў 9.35 па аўторках? Чаму няма прыпынку ля рынка? Ці ёсць магчымасць зрабіць больш рэйсаў па райцэнтры?
— Гарадскі аўтобус больш-менш загружаны толькі ранішнім рэйсам, днём ён часта вязе некалькі чалавек, часам наогул едзе пусты. Напрыклад, пры плане 460 тысяч за 20 дзён жніўня гарадскі аўтобус зарабіў толькі 280 тысяч. Нагрузка на аўтобусы вялікая, таму пакуль што няма магчымасці павялічыць колькасць рэйсаў па Шуміліне. Што тычыцца прыпынку ля рынка – калі ДРБУ-204 абсталюе прыпыначны пункт, аўтобус будзе спыняцца.
— Наколькі перавозкі пасажыраў прыбытковыя ў нашым раёне?
— У нас няма прыбытковых маршрутаў. Толькі маршруты Віцебск-Шуміліна і Шуміліна-Пятніцкае дазваляюць кампенсаваць выдаткі, астатнія — стратныя. Насельніцтва ў вёсках невялікае. Летам яшчэ ездзяць, а зімой колькасць пасажыраў істотна падае. Пастаянна ёсць людзі на напрамках Бешанковічы, Казьяны-Роўнае, а на астатніх едзе часам толькі некалькі чалавек.
— Жыхары раёна добра ведаюць усіх вадзіцеляў, бо яны працуюць па многа гадоў. А ці абнаўляецца вадзіцельскі калектыў? Як зацікаўлены яны ў выніках работы?
— Ад вадзіцеля залежыць амаль што ўсё: і тэхнічны стан аўтобуса, і выкананне графіка руху, і якасць абслу-гоўвання. Нашы кадры вопытныя. Прыйшла ў апошні час і моладзь, якая паспела добра заявіць пра сябе.
Што тычыцца заробкаў – хто хоча працаваць і зарабляць, той зарабляе. Ёсць розныя формы заахвочвання, прэміравання. Так, уведзена прэмія за эфектыўнасць выкарыстання аўтатранспарту.  Напрыклад, аўтобус ПАЗ па-вінен працаваць не менш 17 дзён ў месяц, тады вадзіцель атрымлівае 140 тысяч рублёў. У нас многія атрымліваюць гэтую прэмію.
Гутарку вяла Наталля Чарнічэнка.
Опубликовано в №66 от 27.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *