25 ліпеня — Дзень пажарнай службы

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! Прыміце ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ва ўсе часы пажарная служба была пачэснай і адказнай, яна патрабавала мужнасці, гераізму, сілы і дабраты. Вы заўсёды, нават у самых складаных сітуацыях, застаецеся вернымі свайму службоваму абавязку, сумленна выконваеце свае абавязкі […]

Продолжить чтение

Афіцэр, спартсмен, пажарны

Для таго, каб своечасова прыйсці на дапамогу людзям, самому трэба быць загартаваным, вынослівым, мужным, без праблем спраўляцца са штодзённым  напружаным баявым рэжымам – такой думкі прытрымліваецца начальнік другога каравула райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Пятровіч Маскалькоў. Працуе ён у пажарнай службе ўсяго чатыры гады, але старэйшыя калегі  цэняць яго за кампетэнтнасць у рабоце, паважліва клічуць […]

Продолжить чтение

Доска Почёта Шумилинского района

Праца са знакам якасці.  І маркетолаг, і кансультант Сваю справу Таццяна Анатольеўна Гаўрылава ведае дасканала. Прадавец 6-га разраду магазіна “Будматэрыялы” г. п. Шуміліна – больш дваццаці пяці год ў гандлі. Пачынала прафесійны шлях на базе гаспадарчых тавараў, дарэчы, ў гэтым падраздзяленні райспажыўтаварыства працуе і сёння. Вопытнаму прадаўцу ёсць з чым параўнаць сённяшні дзень магазіна “Будматэрыялы”. […]

Продолжить чтение

На заседании райисполкома — анализ работы экономики района

Не проста выжыць, а прырастаць Складаны час. Складаныя ўмовы. Але перад эканомікай раёна стаіць задача не проста выжыць, а прырастаць — тонамі, гектарамі, мільёнамі. Што атрымліваецца, дзе і чаму не змаглі дасягнуць намечанага — аналіз работы рэальнага сектара эканомікі раёна за студзень – чэрвень бягучага года быў зроблены на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта 19 ліпеня. […]

Продолжить чтение

Сайт «Герой працы» приглашает

Запрашаем на сайт “Герой працы” Шаноўныя чытачы!. Мы рады паведаміць вам, што ў нашай з вамі раённай газеты з’явіўся ўласны сайт. А гэта значыць, што ўсе матэрыялы, што друкуюцца ў газеце (а падчас і больш), вы можаце чытаць у электронным выглядзе. Адрас сайта просты: вам дастаткова набраць www.shumilino.by — і вы адкрыеце электронную версію газеты. […]

Продолжить чтение

Педагогические кадры: завуч – второй директор в школе

Намеснік  – другі дырэктар Летнія канікулы. У школе цішыня. Здаецца, паснулі вучнёўскія парты, пайшоў у водпуск школьны званок. У адпачынку і настаўнікі. Але намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Таццяне Віктараўне Жамойдзінай не адпачываецца, прыйшла на работу ў час водпуску, трэба тэрмінова адправіць у раён справаздачы. І так заўсёды. Пасада завуча вельмі адказная і нялёгкая (недарэмна […]

Продолжить чтение

В райцентре открылся новый магазин

Першая пакупка. Справа пайшла Камфортныя ўмовы, створаныя для малога бізнесу ў нашай краіне, даюць дынамічны эфект: колькасць прадпрыемстваў такой формы ўласнасці імкліва расце, ствараюцца новыя працоўныя месцы. Калі гэта гандаль – то непазбежны эфект ад здаровай канкурэнцыі, што толькі на руку пакупнікам, бо рэзка ўзрастае асартымент прапануемых тавараў і ўступае ў дзеянне гібкая сістэма цэнаўтварэння.  […]

Продолжить чтение

Где купить школьную форму?

Школьнікі ідуць на прымерку Канцэрт “Беллегпрам” да школьнага сезона паставіць у крамы краіны 710 тысяч вырабаў школьнага адзення. Прычым, 15% яго было актыўна запатрабавана ў мінулым сезоне. У крамах з’явіцца адзенне, што вырабляюць для школьнікаў 15 айчынных прадпрыемстваў. Сёлета яны прадставілі больш за 150 мадэляў адзення для школьнікаў, з якіх каля 100 прызначаныя для дзяўчынак. […]

Продолжить чтение

УКС: «Жывём за услуги, у государства не берём»

Калі адысці ад усякіх прыватных дэталяў, чалавеку для жыцця патрэбна ежа, духоўны стрыжань і жыллё. Прычым жыллё з камфортам, зручнае  і ўзведзенае на дзесяткі гадоў. Менавіта на грунтоўнае рашэнне такой нялёгкай задачы нацэлены намаганні сотняў будаўнічых прадпрыемстваў, праектных інстытутаў і арганізацый, закліканых наглядаць за парадкам, за якасцю будаўніцтва. А што кантроль патрэбен, лішні раз пацвярджаюць […]

Продолжить чтение

Районный праздник «Обольское болото — жемчужина Поозерья» прошёл в г.п. Оболь

У людзей жа нафта, газ, цёплае мора, а ў нас — адно балота, часта кажам мы. Ну, па-першае не адно. Па-другое ж, а што мы ведаем пра балота? Хіба толькі тое, што там растуць брусніцы і журавіны. Разагніцеся. Прыгледзьцеся пільней — і вы ўбачыце прама пад нагамі марошку, расянку, любку двухлісцевую і іншыя надзвычай рэдкія […]

Продолжить чтение

Лето в зените. Солнце в зените. Репортаж о жизни и жите

Субота, 17 ліпеня. Лета ў зеніце. Сонца ў зеніце. Паліць няшчадна. Здаецца, і само паветра плавіцца, запавольваючы ўсё, што адбываецца побач. Вось работнікі Дома культуры настройваюць апаратуру, папраўляюць сцягі ля імправізаванай сцэны. Паветра паглынае ўсе гукі, і яны рухаюцца бясшумна, як бы плывуць. А гэта бібліятэкары ставяць кнігі на выставу пра хлеб. Яны ведаюць, што […]

Продолжить чтение

Адкуль назва пайшла

Для вёскі Ваўчкі далёкія продкі выбралі нізкую мясціну, дзе раслі ваўчкі або буякі — невысокія ягадныя кусты з пладамі цёмна-сіняга колеру і кіславатыя на смак. Яны злёгку кружаць галаву чалавеку, які іх паспытаў. У падобным кутку з’явіўся калісьці цяпер ужо былы хутар Пяніца. Ад хмельных ягад займеў ён такую назву. Вёскі Гараватка, Гаравыя, Грабянцы і […]

Продолжить чтение

Поўнае фіяска, або Ці ёсць будучае ў шумілінскага футбола?

Завяршыўся першы круг чэмпіянату вобласці па футболе, які ФК “Шуміліна” поўнасцю праваліў. На рахунку нашых футбалістаў пяць паражэнняў, прычым чатыры з буйным лікам (па 9:0 ад “Лепелькі” і ўшацкага “Партызана”, 5:1 ад верхнядзвінскай “Дзвіны- Барс”, 4:1 ад расонскага “Экстрыма”), розніца забітых і прапушчаных галоў 2:29(!). Што адбываецца з шумілінскім футболам, ці ёсць у яго перспектывы […]

Продолжить чтение

На арэлях- каруселях

“Куды пойдзеце гуляць?” — пытае адна маладая мама ў другой. “Вядома ж, у парк”, — чуецца ў адказ. Гарадскі парк райцэнтра — любімае месца адпачынку маленькіх шумі-лінцаў. Горкі, арэлі, каруселі, альтанкі — тут ёсць дзе разгуляцца. Важна адзначыць, што гэтыя зручнасці для малых і ўсю гэтую прыгажосць робяць майстры прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Вось і […]

Продолжить чтение

Усе кветкі ліпеня – у феерверку

«Усе кветкі ліпеня» — так называўся вячэрні канцэрт, які завяршаў святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гледачы збіраліся ля эстрады ў парку з узнятым, святочным настроем. Самадзейным шумілін-скім артыстам гэты настрой удалося падтрымаць. Каханне, шчасце, радасць, жанчына – спрадвечныя матывы любімых усімі песень гучалі са сцэны. Пяшчотны вальс і бадзёрае дыска запрашалі гледачоў […]

Продолжить чтение