Залаты алей з беларускіх палёў

З 10 сакавіка па 30 красавіка ў Беларусі праходзіць прамысловы праект “Калегі па Амезе”, мэта якога – прасоўванне айчыннага рапсавага алею, дэманстрацыя яго высокай якасці і карысці.
Рапсавы алей – незаменны прадукт для здаровага харчавання. Ён багаты на мона– і поліненасычаныя тлушчы, якія дапамагаюць знізіць узровень “дрэннага” халестэрыну ў крыві. Дзякуючы вітамінам Е і К алей падтрымлівае імунітэт і здароўе касцей. Ён утрымлівае аптымальныя суадносіны кіслот амега-3 і амега-6 і альфа-ліналенавую кіслату, якая не выпрацоўваецца ў арганізме і патрабуе пастаяннага папаўнення з прадуктамі харчавання. Дастаткова адной сталовай лыжкі рапсавага алею для папаўнення сутачнай дозы гэтага мікраэлементу. А повары кажуць пра павышаную ўстойлівасць алею да тэрмічнага ўздзеяння, што адзначае яго перавагу для смажання.
Раней спажыўцы не вельмі любілі рапсавы алей з-за спецыфічнага паху і смаку. Вырошчванне новых гатункаў рапсу, а таксама сучасныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца на беларускіх заводах, дазваляюць праводзіць ачыстку алею на высокім узроўні. Рафінаваны рапсавы алей не мае паху і смаку. Беларускія вытворчы вырабляюць і араматызаваны алей – з пахам праванскіх траў.
Дыетолагі адзначаюць, што рэгулярнае спажыванне рапсавага алею спрыяе здароваму харчаванню і ўмацаванню здароўя ў цэлым.
ГОЛАС НАРОДА. Аляксей, Шуміліна:
– Мая сям’я карыстаецца рапсавым алеем больш за год. Найперш прывабіла яго цана, якая значна ніжэй за кошт іншых відаў алею. Пачыталі пра рапсавы алей і даведаліся пра яго карысць. Вырашылі паспрабаваць. Сапраўды, сучасны рафінаваны алей з рапсу не мае непрыемнага паху і смаку. Яго выкарыстоўваем і для смажання мяса, яешні, гародніны, розных рагу, і для выпечкі, і для запраўкі салатаў, і для прыгатавання дамашняга маянэзу. Рэкамендую пакаштаваць.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
