Обаль на старце перамен

Пасяджэнне абласнога штаба па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў гарадскім пасёлку Обаль прайшло ўчора, 2 красавіка, у будынку Обальскага сельвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыя Пятрушы (на здымку другі злева).
Намеснік старшыні Шумілінскага райвыканкама Руслан Насцюшкін выступіў з дакладам, у якім праінфармаваў аб ходзе работ, што праводзяцца на аб’ектах гарадскога пасёлка на дадзеным этапе.
Прадстаўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый вобласці і раёна пацвердзілі раней узятыя абавязацельствы па тэрмінах завяршэння і якасці выканання работ. Яны таксама агучылі праблемныя пытанні, якія патрабуюць дадатковай увагі і карэкціроўкі.

У планах – значныя аб’ёмы работ па добраўпарадкаванні, рамонце жыллёвага фонду, сацыяльна важных аб’ектаў, аднаўленні інфраструктуры, вулічна-дарожнай сеткі, сістэм электра – і водазабеспячэння. Перад адказнымі службамі стаіць нямала задач.
Па выніках праведзенай работы гарадскі пасёлак Обаль атрымае новы імпульс для развіцця і стане больш зручным і камфортным, перш за ўсё для яго жыхароў.
Алена КАРПУШЭНКА.
