«Надвор’е шэпча, работа спорыцца!»

Аграрыі Шуміліншчыны вядуць масавую сяўбу. На палетках усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна працуюць сеялкі.
Ва ўрочышчы Губіца мы сустрэлі механізатараў СУП «Лаўжанскае» Аляксандра Драгуна і Дзмітрыя Крэменскага. Абодва – вопытныя, прафесіяналы сваёй справы, толькі такім і давяраюць сяўбу. Пасяўны агрэгат і трактары – гэта дарагая і складаная тэхніка, якую механізатары самі і адрамантавалі да вясенняга сезона.
«Засяваю за дзень па трыццаць гектараў яравых зерневых, – расказаў Аляксандр Драгун, які працуе на трактары з шасцімятровым пасяўным агрэгатам. – Зроблена настройка нормы высеву і глыбіня задзелкі – гэта важна для атрымання дружных усходаў і добрай ураджайнасці. Надвор’е шэпча, работа спорыцца! Хаця да гэтага мы некалькі разоў правяралі палеткі, але тэхніка не ішла з-за празмернай вільготнасці». Аляксандр расказаў, што з пасяўным агрэгатам працаваць у ахвоту – за адзін праход ён выконвае адразу рыхленне, выроўніванне, сяўбу і прыкатванне.
Падвозіць насенне Дзмітрый Крэменскі. За аўсом ён ездЛізавета Гарбатнёва і Аляксандр Драгунзіць у Мікіціху, загружае больш за тры тоны насення. Кіруе працэсам сяўбы малады аграном Лізавета Гарбатнёва. Планы палеткаў, колькі засеяна і яшчэ трэба – у яе ноўтбуку, які заўсёды з сабой. Пасля аўсу ў гаспадарцы будуць сеяць пшаніцу, ячмень і жыта. Свайго часу чакае кукуруза – сёлета сельгаспрадпрыемства, якое мае жывёлагадоўчы комплекс, плануе засеяць 200 гектараў кукурузы на зерне.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
