В Витебской области проходит специальное профилактическое мероприятие «Зелёный щит»

Безопасность Общество

«Зялёны шчыт» – стоп агню

Каб прадухіліць узгаранні ў прыродных экасістэмах і зменшыць іх наступствы, з 3 па 8 красавіка на Шуміліншчыне пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Зялёны шчыт».

На 1 красавіка на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўжо зафіксаваны 3 лясныя пажары (агульная плошча 0,041 га) і 54 узгаранні травы і кустоў (11,705 га). У нашым раёне з пачатку года здарыліся 4 выпадкі загаранняў у прыродных экасістэмах. Агнём знішчаны 3 гаспадарчыя пабудовы і адно домаўладанне. Ва ўсіх раёнах уведзены абмежаванні на наведванне лясоў.

У межах акцыі работнікі МНС разам з прадстаўнікамі іншых службаў правядуць рэйды і растлумачальную работу з насельніцтвам. Людзям нагадаюць пра небяспеку выпальвання сухой расліннасці, іржышча і травы на корані, а таксама пра адміністрацыйную адказнасць за такія дзеянні.

«МНС заклікае ўсіх жыхароў раёна быць уважлівымі і асцярожнымі пры навядзенні парадку на прысядзібных тэрыторыях і ў населеных пунктах. Не дапускайце выпальвання сухастою і заўсёды будзьце асцярожныя ў абыходжанні з агнём!», – пераканаўча просіць начальнік РАНС Дзмітрый Гушчын.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *