День единения народов Беларуси и России на Шумилинщине отмечали с гостями из Великих Лук

Главное Общество

Сёстры па духу

2 красавіка ў раёне шырока адзначылі дзяржаўнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Прыняць удзел у мерапрыемствах прыехала дэлегацыя Велікалуцкага раёна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі раёна Таццянай Івановай.

Урачыстасці пачаліся з літаратурна‑музычнай гасцёўні «Пад  адзіным небам» па творчасці беларускіх і рускіх паэтаў і кампазітараў у раённым цэнтры культуры. Сюды прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў раёна. «Сёлета спаўняецца 30 год, як мы адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – У нас шмат агульнага: культурныя, эканамічныя і гандлёвыя сувязі, мы выступаем за адзінства і дружбу». Канцэртныя нумары пра  адзінства і дружбу, агульнае мінулае беларусаў і расіян падрыхтавалі артысты РЦК і Шумілінскай ДШМ.

«Мы ведаем смак шумілінскіх сыроў», – адзначылі расійскія госці падчас экскурсіі на Шумілінскі вытворчы цэх ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод». – Купляем іх у нашым магазінах». Кіраўніцтва прадпрыемства расказала пра вытворчасць, асартымент выпускаемай прадукцыі і прапанавала прадэгусціраваць сыры.

Турыстычныя сувязі. Госці пабывалі ў турыстычным інфармацыйным цэнтры Шумілінскага раёна. Дырэктар установы Ірына Кулікава пазнаёміла з турыстычным патэнцыялам раёна і дамовілася пра ўзаемныя экскурсіі.

Памяць у нас агульная. У Шумілінскім гісторыка‑краязнаўчым музеі госці сустрэліся з кіраўніцтвам раёна. «Сённяшняе свята сімвалізуе братэрства, сяброўства і ўзаемную падтрымку, непарыўную блізкасць лёсаў і культурных традыцый народаў Беларусі і Расіі, – адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч. – Няхай дружба паміж нашымі народамі становіцца больш моцнай, а гарызонты партнёрства пашыраюцца». Мікалай Будневіч перадаў вітальны адрас адміністрацыі Велікалуцкага раёна, у адказ атрымаў яго ад расіян. Дэлегацыі абмяняліся сувенірамі.

Прысутныя наведалі парк 100‑годдзя Шумілінскага раёна. Ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, да абеліска ўсклалі кветкі.

Вучнёўскія прэзентацыі. У СШ № 1 г. п. Шуміліна гасцей сустрэлі караваем і вершамі. Потым расказалі пра самую вялікую ў нашым раёна навучальную ўстанову і яе дасягненні. Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя ваенна‑патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец».

Удзельнікі сустрэчы пабывалі і ў Доме рамёстваў, дзе для іх правялі экскурсію.

На развітанне прадстаўнікі адміністрацыі Велікалуцкага раёна запрасілі дэлегацыю Шуміліншчыны на свята франтавой паэзіі, якое пройдзе ў літаратурна‑мастацкім музеі імя пісьменніка І. А. Васільева ў вёсцы Баркі Велікалуцкага раёна.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *