Конкурс рисунков к Дню космонавтики провела районная организация Белорусского фонда мира

Новости Общество

Прастора для мар і адкрыццяў – космас

Да юбілейнай даты Дня касманаўтыкі раённая арганізацыя «Беларускага фонду міру» правяла першы рэгіянальны этап міжнароднага конкурсу малюнкаў «Космас аб’ядноўвае».

У конкурсе удзельнічалі 17 хлопчыкаў і дзяўчынак з дзевяці ўстаноў адукацыі. Дзеці праз фантазію і мастацкія вобразы раскрылі тэму мірнага космасу як прасторы для мар і адкрыццяў.

Першае месца заняла работа «Тайны космасу» Эмы Сукіясян з СШ № 1 г. п. Шуміліна, другое – «Касмічнае братэрства» Марыі Ярмоленка з Обальскай СШ, трэцяе – «За мірны космас» Цімафея Маркіянава з Амбросавіцкай БШ. Гэтыя работы накіраваны на другі этап конкурсу.

З выставай дзіцячых малюнкаў можна пазнаёміцца ў раённай бібліятэцы. Яна будзе працаваць да 23 красавіка. Да слова. Міжнародны конкурс малюнкаў «Космас аб’ядноўвае» аб’яўлены Расійскім фондам міру сумесна з Беларускім фондам міру. У Маскву адправіліся 70 лепшых малюнкаў з усіх абласцей краіны і г. Мінска. Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі, экскурсія ў Зорны гарадок і сустрэча з касманаўтамі.

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *