Работникам сельскохозяйственных организаций Шумилинщины помогают городские шефы

Сельское хозяйство

Адзін на пецярых

Падчас нарыхтоўкі кармоў многія механізатары, вадзіцелі, зваршчыкі прадпрыемстваў і арганізацый прыехалі на дапамогу ў сельгасаргнізацыі. Адзін з іх – Кірыл КАЛДУНОЎ, які працуе на пагрузчыку на Обальскім керамічным заводзе.

Кірыла і іншых механізатараў мы засталі на палетках непадалёк ад вёскі Пушчавыя. «Мяне выклікалі на дапамогу ў СУП “Лаўжанскае”, дзе раней працаваў, – расказаў Кірыл. – Відаць, без мяне не абыдуцца, ды я і не супраць дапамагаць. Вопыт ёсць, справу ведаю – у сельскай гаспадарцы з паўтара дзясятка гадоў. Зараз мне даверылі кормаўборачны камбайн – на такой тэхніцы працую чацвёрты сезон. Падбіраю і здрабняю больш за трыста тон падвяленай зялёнай масы. У сянажную траншэю адвозяць корм Дмітрый Касьянаў, Аляксандр Драгун, Алег Барысевіч, Пётр Палаўкоў, Дзяніс Мальцаў. Так што я адзін на пецярых працую – адпачываць няма калі».

На палетках мы сустрэлі галоўнага агранома гаспадаркі Вольгу Каралёву. Яна адзначыла, што ў гаспадарцы ўжо заклалі сянажную траншэю ў Латкове, заканчваюць у Рашэтніках. Усяго нарыхтавана 3543 тоны сенажу (28,8% да плана).

Асноўныя работы па нарыхтоўцы корму – наперадзе.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *