Приехал из Тамбовской области поклониться могиле дяди, погибшего при освобождении Шумилинщины

Край шумілінскі Общество

Пакланіўся магіле дзядзі-героя

Напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на мемарыяльным пахаванні ў в. Дворышча пабываў Аляксей Зыбін, жыхар г. Расказава Расійскай Федэрацыі. Ён прыехаў пакланіцца магіле роднага дзядзі Аляксея Фёдаравіча Зыбіна, які вызваляў Беларусь.

На брацкае пахаванне госця суправаджалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук і старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч. Аляксей Зыбін нарадзіўся ў 1925 годзе і жыў у г. Расказава Тамбоўскай вобласці. У 18 гадоў быў прызваны на тэрміновую ваенную службу. У студзені-лютым 1944 года ўдзельнічаў у вызваленні Віцебшчыны ў складзе 43-й арміі Першага Прыбалтыйскага фронту. Той марознай зімой ішлі жорсткія баі, загінула шмат салдат (у тым ліку і Аляксей Зыбін), і да сённяшняга часу некаторыя лічацца прапаўшымі без вестак. Вярнуць прозвішчы дапамаглі пошукавыя экспедыцыі беларусаў.

«Вельмі ўдзячны ўсім, каму ўдалося ўстанавіць месца пахавання майго дзядзі, у памяць пра яго і мяне назвалі Алексеем, – расказаў госць. – Я бясконца рады, што магу пакланіцца магіле роднага чалавека і пакласці кветкі».

Аляксей Зыбін расказаў, што займаецца грамадскай дзейнасцю – з’яўляецца членам Грамадскай палаты Тамбоўскай вобласці, старшынёй Грамадскага савета пры адміністрацыі горада Расказава. Ён шчыра падзякаваў шумілінцам за цёплы прыём і памяць.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *