Поисковики из «Витебсколгаза» установили имена 40 воинов, погибших при освобождении Шумилинщины

Беларусь помніць Главное Край шумілінскі Общество

Час адкрывае новыя імёны герояў

9 ліпеня на вайсковых могілках у вёсцы Язвіна Светласельскага сельсавета адкрылі мемарыяльную дошку з 40 імёнамі герояў-вызваліцеляў.

Каля помніка на брацкім пахаванні сабраліся работнікі УП “Віцебскаблгаз”, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, члены раённага ваенна-патрыятычнага клуба “Юны гвардзеец”, жыхары вёскі Язвіна. Сярод ганаровых гасцей – старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Шумілінскага райвыканкама Мікалай Будневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Белпаліўгаз» Мікалай Кажан, генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» Аляксандр Бранцэвіч.

Даўно адгрымелі баі Вялікай Айчыннай вайны на шумілінскай зямлі. Свой апошні прытулак пры вызваленні нашай зямлі ад ворага знайшлі больш за 12 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў. Але да гэтага часу застаюцца невядомымі многія з загінуўшых воінаў. У выніку пошукавай работы на воінскіх мемарыялах з’яўляюцца новыя імёны.

Вядучыя нагадалі пра баі, якія ішлі ў раёне Язвіна ў 1943-1944 гадах.

–  Зямля гарэла пад нагамі захопнікаў. З кароткіх баявых данясенняў мы бачым, якія жорсткія баі ішлі ў 1943 годзе, не менш кровапралітныя баі былі ў чэрвені 1944 года, калі Шумілінскі раён вызвалілі поўнасцю. За гэтай барацьбой стаяць нашы партызаны, падпольшчыкі, салдаты, якія хацелі жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей, але калі паўстала неабходнасць абараніць Радзіму, яны ўсталі і аддалі самае каштоўнае – свае жыцці, дзеля таго, каб жылі мы пад мірным небам, у свабоднай і незалежнай краіне, – сказаў у сваёй прамове Дзмітрый Дзямідаў.

Мікалай Будневіч падзякаваў калектыву “Віцебскаблгаз”, які займаецца пошукавай работай, і ўручыў Аляксандру Бранцэвічу Падзяку старшыні райвыканкама за работу па ўвекавечанні памяці савецкіх воінаў. Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас грамадскага аб’ядання “Белая Русь”, якая выдзяляе грошы на ўвекавечанне памяці воінаў-герояў.

«Ніколі не забывайце такія месцы. Знайдзіце хвіліну, каб зайсці да іх і ўшанаваць подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны, – звярнуўся да моладзі, якая прысутнічала на мерапрыемстве, Мікалай Кажан. – У Год беларускай жанчыны хачу ўзгадаць і подзвіг нашых бабуль, якія гадавалі дзяцей у цяжкія ваенныя гады, калі іх бацькі гераічна змагаліся з ворагам”.

Супрацоўнік “Віцебскаблгазу” Васіль Шаткоў, якія кіруе пошукавай работай, адзначыў, што пошукавікі прадпрыемства ўстанавілі імёны больш за 1000 савецкіх салдат, загінуўшых пры вызваленні Віцебшчыны. У Шумілінскім раёне ўжо сталі вядомы імёны яшчэ больш 100 герояў, якія будуць увекавечаны на іншых пахаваннях. Ён запэўніў, што пошукавая работа будзе працягвацца.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць савецкіх воінаў хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да помніка на воінскім пахаванні.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *