Предприниматель из Узбекистана создал предприятие по откорму КРС в Шумилинском районе

Новости Сельское хозяйство

Супрацоўніцтва пачынаецца  на  Шуміліншчыне

Поспехі Беларусі ў сельскай гаспадарцы, перадавыя тэхналогіі, высокая якасць прадукцыі добра вядомыя ў свеце. Прадукцыя АПК пастаўляецца ў дзясяткі краін, у 2025 годзе агульная сума экспарту прадуктаў харчавання перавысіла 10 мільярдаў долараў. Менавіта таму бізнесмены з Узбекістана праяўляюць вялікую зацікаўленасць у вытворчасці прадуктаў харчавання для хутка растучага насельніцтва гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны. Адным з прыкладаў супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе стала стварэнне ТАА “Кашкадар’я чорва Уз” у Шумілінскім раёне.

Прадпрымальнік Іскандар Кудратаў з Кашкадар’інскай вобласці арандаваў у ТАА «Віцебскае насенне траў» будынкі фермы ў вёсцы Заобаль для адкорму буйной рагатай жывёлы на мяса. «Спрыяльны клімат Беларусі, урадлівыя землі дазваляюць забяспечыць высокія вынікі на вырошчванні жывёлы», – адзначыў прадпрымальнік з Узбекістана.

Рашэннем райвыканкама для нарыхтоўкі кармоў і выпасу жывёлы прадпрыемству ў арэнду перададзена 270 гектараў зямельных угоддзяў, на якіх вядзецца нарыхтоўка кармоў.

Як расказаў дырэктар прадпрыемства Павел Шакун, у адным з памяшканняў ужо навялі парадак, пабудавалі агароджу вакол выгульных пляцовак і паставілі 74 бычкі. У арганізацыі працуюць трое беларусаў і два жывёлаводы з Узбекістана. Яны кормяць жывёлу і прыводзяць у парадак другі будынак, бо плануецца павялічыць колькасць быкоў на адкорме да 350-400 галоў, а ў перспектыве давесці пагалоўе да тысячы. Плануецца павялічыць і зямельныя плошчы для вырошчвання кармоў і зерневых. Тэхніку для корманарыхтоўкі пакуль што арандуюць у сельгасарганізацыях раёна, але з павелічэннем пагалоўя і зямельных плошчаў неабходна будзе купляць уласную, расказаў дырэктар прадпрыемства.

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана яскрава паказаў вялікі патэнцыял і ўзаемную зацікаўленасць у супрацоўніцтве дзвюх краін у самых розных сферах. Так, праекты, падобныя на шумілінскі, плануецца развіваць у Лёзненскім, Гарадоцкім і Докшыцкім раёнах, зацікаўленасць выказалі і ў Магілёўскай вобласці.

Візіт прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева і яго перагаворы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам дадуць супрацоўніцтву краін паскарэнне і пашырэнне ва ўсіх сферах.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *