Комитет госконтроля Витебской области пресек необоснованные траты бюджета на 30 миллионов рублей

Вестник Комитета госконтроля Главное Новости Общество


Сэканомлена каля 30 млн. бюджэтных сродкаў

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці забяспечыў эканомію бюджэтных сродкаў каля 30 млн. руб.


Камітэт дзяржкантролю вобласці часта выяўляе парушэнні бюджэтнага заканадаўства ў асобных установах пры складанні каштарысаў расходаў, а таксама факты планавання расходаў бюджэту звыш неабходнай патрэбы або без дастатковага абгрунтавання.

У першым паўгоддзі аналізам абгрунтаванасці планавання бюджэтных расходаў 55 суб’ектамі (установамі адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны Віцебскай вобласці) устаноўлена завышэнне планавых асігнаванняў на аплату камунальных паслуг, аплату працы, прадуктаў харчавання, выплату трансфертаў на суму каля 30 млн. руб.

Па выніках папераджальнага кантролю ўсе залішне запланаваныя сродкі накіраваны ў фінансавы рэзерв і могуць быць выкарыстаны на іншыя першачарговыя выдаткі бюджэту.
Прыняты меры. Недахопы ліквідаваны

Па выніках праверкі Камітэтам вобласці прыняты меры па ліквідацыі парушэнняў і недахопаў у адным з гандлёвых прадпрыемстваў Чашніцкага раёна.

Падчас праверкі ў падведамасных аб’ектах наведзены парадак, у тым ліку ў кандытарскім цэху і адным з магазінаў, дзейнасць якога была прыпынена. Знята з продажу 51 найменне тавараў коштам 1,7 тыс. руб. са скончаным тэрмінам прыдатнасці, а таксама без дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку. На прадпрыемстве прыпынены выпуск рыбнай прадукцыі, з прылаўкаў прыбраны небяспечныя тавары (алкагольная прадукцыя, кітайскія помпы і святлодыёдныя лямпы, польскія сігнальныя камізэлькі, расійскія бытавыя падаўжальнікі і інш.).

Таксама суб’ектам зніжаны рознічныя цэны на два найменні хлеба, для пашырэння асартыменту нехарчовых тавараў з айчынным вытворцам заключаны дагавор пастаўкі парфумерна-касметычнай прадукцыі.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *