15 марта — День потребителя. В Интернете как дома: знай права, покупай осозненно

Главное Общество Экономика

15  САКАВІКА –  ДЗЕНЬ  СПАЖЫЎЦА. «У Інтэрнэце як дома:  ведай правы, купляй свядома»

Штогод 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень спажыўца. У 2026 годзе ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза ён праходзіць пад дэвізам «У Інтэрнэце як дома: ведай правы, купляй свядома».

Тэма заклікана прыцягнуць увагу грамадства да праблем узаемадзеяння спажыўцоў і прадпрымальнікаў у лічбавай прасторы ў мэтах пошуку ўзаемапрымальных шляхоў іх вырашэння, фарміравання добрасумленных паводзін і даверу паміж імі.

Інтэрнэт стаў часткай нашага паўсядзённага жыцця. Мы кантактуем, вучымся, працуем і здзяйсняем пакупкі анлайн гэтак жа натуральна, як ходзім у магазін каля дома. Але каб адчуваць сябе ў сетцы ўпэўнена, важна ведаць свае правы і падыходзіць да пакупак свядома.

Галоўныя парады для спажыўца тавараў у Інтэрнэце:

  1. Правярайце прадаўца
    – Вывучайце водгукі і рэйтынг.
    – Глядзіце, ці ёсць рэальныя кантакты: адрас, тэлефон, ІП/ТАА.
    – Аддайце перавагу правераным пляцоўкам і афіцыйным магазінам.
  2. Чытайце апісанне тавару
    – Звяртайце ўвагу на характарыстыкі, камплектацыю, памеры.
    – Параўноўвайце фота і тэкст – неадпаведнасці часта сігналізуюць пра нядобрасумленнага прадаўца.
  3. Параўноўвайце цану
    – Занадта нізкі кошт можа азначаць падробку або махлярства.
    – Параўнайце цану на некалькіх пляцоўках, каб зразумець рэальны дыяпазон.
  4. Вывучайце ўмовы дастаўкі

– Тэрміны, кошт, спосабы дастаўкі.
– Магчымасць адсочвання пасылкі.
– Хто адказвае за тавар пры транспарціроўцы.

  1. Даведайцеся правілы вяртання
    – Тэрміны вяртання і абмену.
    – Хто аплачвае зваротную дастаўку.
    – Як афармляецца вяртанне: праз Асабісты кабінет, поштай, кур’ерам.
  2. Беражыце свае дадзеныя
    – Не ўводзьце дадзеныя карты на падазроных сайтах.
    – Выкарыстоўвайце абароненыя спосабы аплаты.
    – Не пераходзьце па спасылках з сумніўных паведамленняў.
  3. Захоўвайце доказы пакупкі
    – Скрыншоты замовы, перапіску з прадаўцом, чэк.
    – Гэта дапаможа пры спрэчных сітуацыях.
  4. Купляйце свядома
    – Не спяшаецеся – імпульсіўныя пакупкі часцей расчароўваюць.
    – Параўноўвайце тавары, чытайце агляды.
    – Ацэньвайце, ці сапраўды рэч вам патрэбна.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *