200 тысяч на складзе
Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці пры праверцы аднаго з прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ устанавіў неэфектыўнае выкарыстанне сродкаў абласнога бюджэту ў суме больш за 200 тыс. руб. – набытыя для мадэрнізацыі цепласетак матэрыялы амаль год праляжалі на складзе.
Акрамя таго, выяўлена маёмасць, якая не знаходзіцца на ўліку, маюць месца парушэнні працоўнага заканадаўства, у тым ліку залішняя выплата кіраўніку матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне ў 2025 годзе, парушэнне тэрмінаў выплаты адпускных і канчатковых разлікаў пры звальненні работнікаў і іншыя парушэнні і недахопы.
Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў прыняты меры па кампенсацыі кіраўніком залішне атрыманых грашовых сродкаў у суме 3,4 тыс. руб., пастаўлена на ўлік маёмасць на суму больш за 320 тыс. руб., даналічаны і выплачаны зямельны падатак у суме 4,7 тыс. руб.
За дапушчаныя парушэнні 14 работнікаў прадпрыемства прыцягнуты да адказнасці.

