На постоянном контроле КГК — своевременность выплаты заработной платы

Вестник Комитета госконтроля Главное Новости Общество

Барацьба з затрымкамі выплат

Пытанні своечасовай выплаты заработнай платы знаходзяцца на пастаянным кантролі КДК. Папераджальныя мерапрыемствы рэалізуюцца ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі статыстыкі і рэгіянальнымі падраздзяленнямі ўпраўлення Дэпартаменту інспекцыі працы.


Па Працоўным кодэксе выплата зарплаты ажыццяўляецца рэгулярна ў дні, вызначаныя ў калектыўным дагаворы, пагадненні або працоўным дагаворы, але не радзей за два разы на месяц. Таксама наймальнік абавязаны выплаціць сярэдні заробак за час працоўнага водпуску не пазней чым за два дні да пачатку водпуску, калі ён прадастаўляецца згодна з графікам працоўных водпускаў. Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за нявыплату работніку ў вызначаны тэрмін зарплаты і іншых выплат на наймальніка можа быць накладзены штраф да 50 БВ, а пры паўторных выпадках – да 100 БВ.

Пытанні выканання працоўнага заканадаўства вывучаны Камітэтам вобласці пры правядзенні 13 праверак, у кожнай з якіх устаноўлены факты парушэнняў. Напрыклад, кіраўнікамі асобных арганізацый Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага раёнаў не быў арганізаваны належны кантроль за своечасовасцю выплаты, не прыняты меры па выкананні заканадаўства аб працы, у выніку чаго дапушчаны парушэнні ўстаноўленых тэрмінаў выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску на тэрмін ад 1 да 5 дзён.

Па ўсіх устаноўленых парушэннях прыняты меры рэагавання. Усяго за 9 месяцаў да адміністрацыйнай адказнасці КДК прыцягнуў больш за 190 службовых асоб.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *