Здароўе жыхароў раёна, бяспека непаўналетніх, жыццё сельсавета
На мінулым тыдні ў Обальскай СШ прайшло выязное сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама. Вялі пасяджэнне старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
Перад пачаткам пленарнай часткі ўдзельнікі наведалі ўчастак па здабычы і перапрацоўцы торфу ПУ «Віцебскторф» і Обальскае доследна-вытворчае лясніцтва.
На парадак дня было вынесена пытанне выканання ў раёне рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады.
З асноўнымі вынікамі рэалізацыі ў раёне Дзяржпраграмы, якая ўключае шэсць падпраграм, за 2024 год падрабязна азнаёміла галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч.
ЛІЧБЫ І ФАКТЫ З ДАКЛАДУ:
– дэмаграфічная сітуацыя ў раёне характарызуецца старэннем насельніцтва (удзельная вага асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэй складае 21,3%, што перавышае міжнародны паказчык (7%)). Амаль 4% складаюць асобы 80 гадоў і старэй, што непасрэдна ўплывае на паказчык агульнай смяротнасці і натуральнага змяншэння насельніцтва;
– на працягу двух апошніх год не зарэгістравана мацярынская смяротнасць;
– назіраецца тэндэнцыя павелічэння выяўляльнасці анкапаталогіі;
– за 2024 год дыспансерызацыя насельніцтва ад 0 да 17 гадоў склала 100%, дарослага – 90,3%;
– за 2024 год пастаўлена на дыспансерны ўлік ва ўрача-нарколага 47 чалавек з сіндромам залежнасці ад алкаголю, знята – 45 чалавек. На 1 студзеня 2025 года на ўліку знаходзіцца 535 чалавек;– за мінулы год смяротнасць насельніцтва ад туберкулёзу не зарэгістравана; захворваемасць на туберкулёз (з улікам рэцыдываў) вышэй мэтавага паказчыка;
– за 2024 год выяўлена 5 выпадкаў ВІЧ-інфекцый, ВІЧ-інфіцыраваных дзяцей у раёне не выяўлена, перадачы ВІЧ-інфекцыі ад маці да дзіцяці не зарэгістравана, усім ВІЧ-інфіцыраваным пацыентам прызначана антырэтравірусная тэрапія;
– даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці Шумілінскай ЦРБ за 2024 год склалі 110,3% ад гадавога планавага задання.
С. У. Лінкевіч агучыла і задачы, якія стаяць перад сферай аховы здароўя на бягучы год.
Аналіз праводзімай работы па супраць дзеянні злачынствам супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх зрабіў першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў. Пра ўзаемадзеянне органаў мясцовага кіравання, самакіравання і арганізацый па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, добраўпарадкаванні населеных пунктаў на тэрыторыі Обальскага сельсавета расказаў старшыня Обальскага сельвыканкама Сяргей Мураўёў.
Пасля абмеркавання пытанняў удзель нікамі пасяджэння прыняты адпаведныя рашэнні і пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.





