Коллектив фермы Лежни-1 в этом году достиг хороших показателей: валовой удой молока за день составил 2164 килограмма

Главное Новости Общество Сельское хозяйство


Адна каманда – адзін вынік

КАЛЕКТЫЎ ФЕРМЫ ЛЯЖНІ‑1 сёлета дасягнуў добрых паказчыкаў: валавы надой малака за дзень склаў 2164 кілаграмы (у параўнанні – летась 1680 кг).


«Рост вытворчасці малака – вынік агульнай працы калектыву, – адзначае загадчыца фермы Валянціна Скітова. – Людзі стараюцца, працуюць на сумленне».

Сама загадчыца працуе на ферме дваццаць гадоў. Пасля невялікага перапынку на заслужаным адпачынку зноў вярнулася да работы. Валянціна Мікалаеўна з цеплынёй гаворыць пра аператараў машыннага даення Любоў Мялешка, Івету Ашарчук і Дзмітрыя Русцікава, жывёлавода Віктара Шылкіна, іншых работнікаў. Дырэктар Дзмітрый Людчык адзначае, што добрыя вынікі залежаць ад старання людзей – дзяржаве здаюць малако гатунку «экстра». Важную ролю адыгрывае і якаснае кармленне. Гаспадарка з года ў год нарыхтоўвае дастатковую колькасць сенажу і сіласу, у рацыён жывёлы дадаецца мука і шрот.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *