В деревне Мишковичи Шумилинского района жители дома №1 по улице Саркисянца решили сами сделать ремонт в подъездах

Главное Новости Общество


Калі суседзі бяруцца за справу

У вёсцы Мішкавічы жыхары дома № 1 па вуліцы Саркісянца вырашылі самі зрабіць рамонт у пад’ездах. Пачалі з афарбоўкі, а цяпер ужо думаюць пра кветнікі каля дома.


«Пад’езд не бачыў рамонту добрыя дзесяць гадоў, таму мы і вырашылі пафарбаваць, – расказала ініцыятар справы Яўгенія Уладзіміраўна Мірашнічэнка. – Сабралі грошы на фарбу – і за работу».

Да справы далучыліся некалькі сем’яў. Яўгеніі дапамагала дачка Дар’я. працавалі Галіна Іванаўна і Анатоль Пятровіч Казлоўскія, а таксама іх сыны Дзяніс, Пётр і Сяргей. Для поўнай, як кажуць, карціны, пасадзілі кветкі, купілі дэкаратыўныя наклейкі. Так на лесвічных пляцоўках з’явіліся свае невялікія акцэнты, якія дадаюць інтэр’еру настрою.

Ініцыятыву жыхароў першага пад’езда падтрымалі суседзі з трэцяга. Надзея Прыгун стала арганізатарам работы, Вадзім Аглушэвіч дапамог пафарбаваць сцены і поручні на лесвічнай пляцоўцы. Пафарбавалі і дзверы ўсіх трох пад’ездаў дома. Надзея Адамаўна намалявала на сценах пад’езда кветкі. А Ларыса Ермаловіч і Алена Шэдзько падзяліліся карцінамі з алмазнай мазаікі.

Жыхары Мішкавіч не збіраюцца спыняцца на рамонце ўнутры дома. На вясну запланавалі заняцца азеляненнем вакол дома. Каб пачаць работы як мага раней, звярнуліся да работнікаў УП ЖКГ з просьбай прывезці прычэп грунту.

Вялікія перамены не заўсёды пачынаюцца з маштабных праектаў. Часам дастаткова фарбы, некалькіх пэндзляў і нераўнадушных суседзяў. За кожнай такой справай стаяць неабыякавасць, падтрымка і жаданне жыць у прыгожым месцы.

Хто наступны? Завіце ў госці.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *