Территория развития. Как шумилинские связисты модернизируют район и какие сюрпризы готовят жителям

Край шумілінскі Новости Общество Экономика

Згадзіцеся, для большасці з нас інтэрнэт, тэлебачанне і сувязь даўно сталі такой жа звыклай часткай жыцця, як электрычнасць або вада. За тым, каб паслугі працавалі стабільна, а сучасныя тэхналогіі прыходзілі нават у самыя аддаленыя населеныя пункты, стаіць штодзённая праца спецыялістаў раённага ўчастка электрасувязі. Пра тое, якім быў 2026 год для сувязістаў Шумілінскага ўчастка электрасувязі, што ўдалося зрабіць і якія задачы ўжо стаяць на перспектыву, расказаў начальнік Юрый МАСКАЛЬКОЎ.

– Юрый Рыгоравіч, якім словам вы б ахарактарызавалі год для раённага ўчастка электрасувязі і чаму?
– Калі адным словам, то ПАСПЯХОВЫ. Усё, што мы запланавалі на гэты год, выканана ў поўным аб’ёме. Наш калектыў можа па-сапраўднаму ганарыцца тым, што мы працуем на сучасным і паспяховым прадпрыемстве. «Белтэлекам» з’яўляецца нацыянальным аператарам электрасувязі і выконвае важную для краіны задачу па развіцці лічбавай інфраструктуры.

– Якія падзеі або праекты сталі самымі значнымі? Што жыхары раёна маглі заўважыць у першую чаргу?
– Адной з галоўных падзей стала абнаўленне офіса продажаў. Пасля мадэрнізацыі ён стаў сучасным, камфортным і зручным для наведвальнікаў. Змянілася не толькі знешняе афармленне прасторы, але і падыход да абслугоўвання кліентаў. Сёння спецыялісты могуць яшчэ больш аператыўна працаваць са зваротамі, рэалізацыяй тавараў, падключэннем паслуг і ліквідацыяй узнікаючых няспраўнасцей. Для нас важна, каб кожны наведвальнік атрымліваў якасны сэрвіс, а ўсе пытанні рашаліся хутка і прафесійна.
Для жыхароў Обалі і Мішневіч абнаўленне ліній сувязі стала сапраўдным падарункам. Перамены да лепшага ўжо ў наяўнасці: інтэрнэт цяпер «лётае», тэлебачанне прапануе значна больш магчымасцей, а колькасць тэлевізараў, якія можна падключыць у адным доме, больш нічым не абмежавана.

– Былі моманты, калі калектыву даводзілася працаваць на мяжы магчымасцей?
– Работа сувязістаў патрабуе поўнай аддачы круглы год. У нас няма перыядаў зацішша. У цёплы сезон выконваем вялікі аб’ём земляных работ, пракладваем лініі сувязі, займаемся будаўніцтвам аб’ектаў. Зімой вырашаем іншыя вытворчыя задачы, працуем кругласезонна ў інтэнсіўным рэжыме.

– Колькі чалавек забяспечвае бесперабойную сувязь для жыхароў раёна?
– Наш калектыў невялікі, але прафесійны, ініцыятыўны і адказны. Сёння ў раённым участку электрасувязі працуюць 24 работнікі.

– Якія лічбавыя сэрвісы найбольш запатрабаваныя ў жыхароў раёна?
– Традыцыйна лідзіруюць Інтэрнэт і тэлебачанне. Сёлета прыкметна вырасла цікавасць да паслугі відэакантролю. Жыхары раёна, між іншым, як фізічныя асобы, так і юрыдычныя, ацанілі яе перавагі, таму попыт працягвае павялічвацца.
Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца тарыфныя планы лінейкі «ЯСНА» з хуткасцю 100, 200 і 500 мегабіт у секунду. Прычым менавіта тарыф на 500 мегабіт сёння набірае папулярнасць хутчэй за ўсё. Такія хуткасці дазваляюць адразу некалькім карыстальнікам адначасова быць у сеці Інтэрнэт без якіх-небудзь абмежаванняў. Магу з упэўненасцю сказаць, што сельскі жыхар сёння атрымлівае паслугі сувязі і доступ у Інтэрнэт на ўзроўні гарадскіх карыстальнікаў.

– Юрый Рыгоравіч, якія задачы стаяць перад калектывам у наступным годзе?
– Мы не проста будуем планы, а ўжо прыступілі да іх рэалізацыі. Безумоўна, прадоўжым рэканструкцыю мясцовых сетак і ліній сувязі. Адным з буйных аб’ектаў стане аграгарадок Кардон, дзе пройдзе маштабнае абнаўленне інфраструктуры.
Ёсць і яшчэ адна добрая навіна. «Белтэлекам» сёння развівае не толькі паслугі сувязі і тэлебачання, але і сетку электразарадных станцый Evika!. Ужо распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, і ў бліжэйшай перспектыве ў райцэнтры ў раёне Верхняга горада, на пляцоўцы гіпермаркета «Санта», з’явіцца новая электразарадная станцыя Evika!.
Нашы асноўныя задачы застаюцца нязменнымі: захоўваць станоўчую дынаміку сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, забяспечваць эфектыўную работу прадпрыемства і якасць прадастаўлення паслуг для жыхароў раёна.

– Дзякуй вам за размову. Няхай усе планы выконваюцца!
Тэкст і фота Алены КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *