Бацькоў чакаюць на сустрэчы па пытаннях выхавання дзяцей.
27 лістапада ў 16.00 у Шуміліне пройдзе адкрытая сустрэча для татаў, якім неабыякавы пытанні выхавання і развіцця дзяцей. Мерапрыемства арганізуюць Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна і раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Удзельнікі сустрэчы змогуць даведацца пра меры падтрымкі, даступных сем’ям, абмеркаваць асаблівасці выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні і практычныя рэкамендацыі спецыялістаў.
Сустрэча адбудзецца па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 22 (актавая зала). Уваход свабодны.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 5-71-95, 5-54-39.

