У шумілінскіх валейбалістаў – бронза
На мінулым тыдні Орша прымала абласныя спаборніцтвы «Алімпійскія дні моладзі па валейболе» сярод юнакоў. За перамогу змагаліся 7 каманд.
Гонар Шуміліншчыны абаранялі Андрэй Ганчарэнка, Уладзіслаў Марозаў, Арсеній Ізафілаў, Раман Гоманаў, Яраслаў Лазоўскі, Арсеній Саўчанка, Ягор Гаеў, Яраслаў Канстанцінаў, Павел Лінкевіч і Андрэй Сідарэнка (трэнеры Любоў Бабова, Юрый Пальвінскі і Аляксей Паршыкаў). Шумілінская каманда паказала сябе згуртаваным і моцным калектывам, які можа дасягаць самых высокіх задач. Выйграла спаборніцтвы каманда з Оршы, а вось тры каманды – Бешанковічы, Верхнядзвінск і Шуміліна – набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Хто лішні на п’едэстале, вырашалі дадатковыя паказчыкі. Лішнімі сталі бешанковіцкія валейбалісты, у верхнядзвінскіх – серабро, у шумілінскіх – бронза.
Шумілінскі валейбаліст Павел Лінкевіч адабраўся ў склад зборнай Віцебскай вобласці.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

