Получить профессию по направлению управления по труду, занятости и социальной защиты райисполкома.

Общество Сельское хозяйство

«Цяпер я трактарыст-машыніст трэцяга класа»

Павел КАНСТАНЦІНАЎ з Язвіна меў даўнюю мару вывучыцца на трактарыста. Пасля заканчэння школы ён не паступаў у навучальныя ўстановы, не меў спецыяльнасці і амаль дзесяць год працаваў у мясцовым сельгаспрадпрыемстве і іншых арганізацыях рабочым. Таму быў вельмі задаволены, калі ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама яго адправілі на механізатарскія курсы ў Віцебск.

«Вучыўся на трохмесячных курсах пры Віцебскім прафесійна-тэхнічным каледжы ельскагаспадарчай вытворчасці, – расказаў Павел. – Вучоба і пражыванне ў інтэрнаце былі бясплатнымі. Сэканоміў больш за паўтары тысячы рублёў. Бясплатныя курсы – добры бонус добра вучыцца.

У мяне былі выдатныя выкладчыкі, ды і я сур’ёзна рыхтаваўся да экзаменаў і здаў усе іспыты з першага разу. Цяпер я трактарыст-машыніст трэцяга класа. Была дамоўле  насць з кіраўніцтвам ААТ “АграБаравінка”, што мяне возьмуць на работу. Летам я працаваў на МТЗ-82: вазіў сянаж, ваду для хімпраполкі. Механізатары Вячаслаў Дубінін і Віктар Вясна дапамагалі мне, падказвалі. Зараз часова працую на ферме слесарам. А вясной зноў перасяду на трактар. Хачу сябе паспрабаваць на ворыве, на баранаванні. У будучым думаю павышаць класнасць і адкрываць іншыя катэгорыі: на энерганасычаныя трактары і на камбайны».

Павел Канстанцінаў не адзіны ў раёне, хто вывучыўся на курсах ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Такую магчымасць у мінулым го-дзе скарысталі яшчэ сем чалавек. Двое вывучыліся на прадаўцоў, столькі ж – на курсах па бяспечных метадах работы з газонакасілкамі і кустарэзамі. Адзін мужчына атрымаў спецыяльнасць рабочага па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў. Яшчэ адзін закончыў курсы па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці і бізнес-планаванні. Пасля ўзяў субсідыю, зарэгістраваўся індывідуальным прадпрымальнікам і плануе займацца рознічным гандлем аўтамабільных дэталяў, вузлоў і прылад для аўтамабіляў. Яшчэ адзін працягвае вучыцца на вальшчыка лесу.

«Важным накірункам дзейнасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з’яўляецца абучэнне беспрацоўных грамадзян у рамках Дзяржаўнай праграмы “Рынак працы і садзейнічанне занятасці”, якая рэалізуецца ў 2021-2025 гадах, – расказала галоўны спецыяліст упраўлення Людміла Сямагіна. – Мы накіроўваем на бясплатныя курсы ўсіх жадаючых беспрацоўных. Прафесіі запатрабаваныя, таму пасля вучобы працаўладкаванне гарантаванае.

Тут няма абавязковай адпрацоўкі, і працаўладкавацца можна ў любым населеным пункце краіны. Грошы на вучобу выдзяляюцца за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Летась, напрыклад, на абучэнне васьмі чалавек пайшло 3,8 тысячы рублёў».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *