100 баллов по двум предметам. Как сдали ЦЭ и ЦТ выпускники шумилинских школ

Новости Образование

«Ёсць нагода ганарыцца нашымі выпускнікамі!»

Выпускнікі школ здалі цэнтралізаваныя экзамены і цэнтралізаваныя тэсціраванні. У юнакоў і дзяўчат на руках атэстат аб сярэдняй адукацыі і тры сертыфікаты, зараз яны на парозе наступнага крока дарослага жыцця – паступлення.

– З радасцю адзначу, што нам ёсць чым ганарыцца, – пракаменціравала вынікі здачы іспытаў выпускнікоў школ начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. – Упершыню ў гісторыі раёна наша выпускніца Аліна Кучмарова з СШ № 1 г. п. Шуміліна атрымала два стобальныя сертыфікаты, паказала максімальныя веды па фізіцы і матэматыцы. Гэта вынік сістэматычнай і мэтанакіраванай работы і самой Аліны, і яе бацькоў, і настаўнікаў фізікі і матэматыкі Наталлі Бурэль і Паліны Кавалёвай.

Акрамя Аліны Кучмаровай хочацца назваць Сцяпана Голубева, Уладзіславу Шчарбакову, Валерыю Багачову з СШ № 1, якія на цэнтралізаваных выпрабаваннях па абраных прадметах набралі ад 96 да 99 балаў.

Хачу адзначыць Мікіціхінскую СШ. У гэтай сельскай школе ўсе выпускнікі не толькі пацвердзілі свае гадавыя адзнакі, а некаторыя нават палепшылі.

Разам з гэтым мы, педагогі, бачым кропкі росту на перспектыву, каб вынікі сталі яшчэ больш высокімі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *