
4 ліпеня ў 6.09 з абласной установы аховы здароўя паступіла паведамленне ў службу выратавання
аб шпіталізацыі грамадзянкі 1946 г. н., пенсіянеркі, жыхаркі райцэнтра, якая 3 ліпеня атрымала апёкі
пры распальванні пліты пасля перакульвання на сябе невядомай вадкасці.
Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
МНС нагадвае: выкарыстанне адкрытага агню (запалкі, запальніцы і да т. п.) пры рабоце з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі забаронена! Калі вы працавалі з растваральнікамі, фарбамі або пралілі на сябе лёгкаўзгаральныя або гаручыя вадкасці, нават праз некаторы час ўспышка пароў ад любой іскры можа прывесці да сур’ёзных апёкаў.
