Электронная музыка Алексея Кузьмичева

Электронная музыка Кузьмічова Сёння ў музыцы вялікая колькасць стыляў і жанраў, прычым так званых “чыстых” стыляў амаль не засталося. Маладое пакаленне ўсё больш і больш абірае электронную  музыку. “Электронная музыка ўзнікла ў пачатку мінулага стагоддзя, – расказвае яе прыхільнік Аляксей Кузьмічоў. – На пачатку яна ўспрымалася як нешта футурыстычнае. Са з’яўленнем  сінтэзатараў, камп’ютараў і розных […]

Продолжить чтение

Шумилинский районный центр детей и молодёжи приглашает

Раённы цэнтр дзяцей і моладзі запрашае Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі запрашае школьнікаў у аб’яднанні па інтарэсах на любы густ. Аб’яднанні  створаны не толькі на базе цэнтра, а і ў СШ №1, СШ №2, Обальскай, Мікіціхінскай, Язвінскай, Навікоўскай школах, ФСК “Здароўе”, пастоў РАНС у Шуміліне і Обалі, Крывасельскім сельскім клубе, рэдакцыі раённай газеты “Герой […]

Продолжить чтение

Криминальные новости

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ Каністры Пацярпеў жыхар Віцебска: ягоны дачны дом у Сіроціне абрабавалі. Злодзеі разбілі аконную шыбу і ўкралі рулон металічнай сеткі рабіцы, тры дваццацілітровыя каністры, набор аўтамабільных ключоў і сядзенне ад легкавога аўтамабіля. Агульны ўрон склаў больш за мільён рублёў. Па гарачых слядах злачынцы былі знойдзены. Імі аказаліся двое мясцовых жыхароў. Узбуджана крымінальная справа. На […]

Продолжить чтение

Осень. Пора делать прививку от гриппа

Абараніце сябе ад каварнай інфекцыі Грып – вострае віруснае рэспіраторнае захворванне чалавека, якое мае тэндэнцыю да эпідэмічнага распаўсюджвання. Да таго ж грып – надзвычай заразная цяжкая інфекцыя, якая характарызуецца сімптомамі агульнай інтаксікацыі, рэзкім павышэннем тэмпературы цела, запаленнем слізістай абалонкі дыхальных шляхоў з найбольш інтэнсіўным паражэннем трахеі і бронхаў. Хвароба дае вялікую колькасць ускладненняў. Рызыка захварэць […]

Продолжить чтение

Слушайте новые передачи районного радио

Слушайте районное радио — будьте в курсе событий. Новые передачи – на ультракоротких волнах 72,6 мегагерц по пятницам (22.05-22.30) и субботам (6.25-6.40), а также здесь

Продолжить чтение

7 верасня – Дзень беларускага пісьменства

7 верасня – Дзень беларускага пісьменства Штогод у першую нядзелю верасня праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. XXІ Дзень беларускага пісьменства прыме […]

Продолжить чтение

7 сентября — День работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

7 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Шуміліншчыны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Прыміце словы шчырай удзячнасці за добрасумленную працу і прафесіяналізм, пачуццё высокай адказнасці і прадпрымальнасць. Упэўнены, што і надалей вашы працоўныя калектывы будуць паспяхова працаваць над выкананнем вытворчых задач, накіраваных на мацаванне […]

Продолжить чтение

Настоящий храм искусства открыт в Шумилино

Сапраўдны храм мастацтваў Гэтай падзеі ў Шуміліне чакалі даўно. Будучыя музыкі, мастакі, танцоры займаліся ў прыстасаваных будынках і памяшканнях па ўсім райцэнтры. Неабходнасць стварэння для дзяцей прыстойных умоў была відавочная. Раённыя ўлады шукалі розныя варыянты і нарэшце ў 2006 годзе пры падтрымцы старшыні абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясава, які ў той час быў дэпутатам […]

Продолжить чтение

Елена Савельева работает в «Шумилинорайгазе» 27 лет

«Толькі ў водпуск вырвацца цяжка…” Калі мы гаворым пра газавую гаспадарку, наша ўяўленне малюе моцнага мужчыну ў спяцоўцы, які вядзе мантаж газапроваду, імчыць на аварыйнай машыне, падстаўляе плячо пад газавы балон. А на раённай Дошцы гонару газавікоў прадстаўляе жанчына – Алена Валянцінаўна Савельева. Яна кладаўшчык філіяла “Шумілінскае РВУ газавай гаспадаркі” ВРУП “Віцебскаблгаз”. “Алена Валянцінаўна ў […]

Продолжить чтение

«Шумилинорайгаз»: ставка на молодость и профессионализм

“Шумілінарайгаз”: стаўка на маладосць і прафесіяналізм Сёння “Шумілінарайгаз” – паспяховае прадпрыемства, якое ўпэўнена ідзе наперад і ведае, у чым сакрэт стабільнасці і працвітання. Тут робяць стаўку на маладосць (сярэдні ўзрост работнікаў 40 год), прафесіяналізм і адданасць справе. Калектыў у 98 чалавек спраўляецца з усімі пастаўленымі задачамі, вядзе актыўны, здаровы лад жыцця. Газавікі маюць дастойны заробак, […]

Продолжить чтение

В Шумилино открылся новый магазин «Бонус»

“Бонус” для шумілінцаў У сераду 3 верасня па адрасе: вуліца 70 год БССР, 5 урачыста быў адкрыты магазін “Бонус”. “Гэта доўгачаканы магазін, якраз такога Шуміліну і не хапала”, – выказаў перакананне намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы  Віктар Доктараў, які палічыў неабходным паўдзельнічаць у мерапрыемстве. Яго думку пацвердзіў і той факт, што адразу пасля абавязковай працэдуры […]

Продолжить чтение

Голландцы в Мишневичах планируют построить прачечную

Галандцы ў Мішневічах плануюць пабудаваць пральню У аддзяленні кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Мішневічах знаходзіцца 26 чалавек. Гэта інваліды, адзінокія людзі. Тут яны знайшлі падтрымку, пра іх клапоціцца дзяржава. Нядаўна для аддзялення закупілі новыя ложкі, стулы, інвалідныя каляскі. Часткова зроблены рамонт. У прыватнасці, у двух палатах […]

Продолжить чтение

С первой субботы сентября открыта охота на рябчика и куропатку

Ідзём паляваць на рабчыка і курапатку Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з першай суботы верасня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак дазволена паляванне на рабчыка, курапатку шэрую. Паляваць можна наступнымі спосабамі: ружэйным з засады, з падыходу – з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам; з […]

Продолжить чтение

В школах Шумилинского района прозвенел первый звонок

Прывітанне, школа! Урачыстая лінейка з нагоды Дня ведаў у Кардонскай дзіцячы сад-сярэдняй школе пачалася з пераклічкі – ці ўсе класы з’явіліся пасля канікулаў, ці ўсе вучні гатовы да новага навучальнага года. Пад урачысты марш праходзяць свой апошні круг пашаны 12 выпускнікоў – для іх гэта апошні год у школе. Новае папаўненне сёлета ў Кардонскай школы […]

Продолжить чтение

На заседании президиума Шумилинского районного Совета депутатов

Каб грошы не праляталі міма На пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райсавета І. М. Новікавай, былі разгледжаны тры важныя для раёна пытанні. “Аб развіцці прыдарожнага сэрвісу на тэрыторыі раёна і мерах, якія прымаюцца па ўдасканаленні прыдарожнай інфраструктуры” – менавіта так гучала першая тэма. Як заўважыла І. М. Новікава, пытанне актуальнае […]

Продолжить чтение