15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуалии Официально

15 лютага 2013 года спаўняецца 24 гады з дня вываду войск з Афганістана. Гэты дзень для ўсіх нас не толькі значная падзея, але і дзень  светлай памяці і глыбокага смутку.
Сёння, праз столькі год, мы ўсведамляем усю веліч савецкага салдата і аддаём даніну памяці ўсім нашым землякам, якія са зброяй у руках аддана і мужна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны баявых дзеянняў у Афганістане!
Вы прайшлі праз вайну, вынеслі цяжкія выпрабаванні, але не сталі жорсткімі,  раўнадушнымі. Вы збераглі непарушнае ратнае братэрства, якое дапамагло выстаяць і з гонарам вытрымаць суровыя іспыты.
Мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых, удоў, дзяцей-сірот.
Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім, а таксама родным загінуўшых воінаў здароўя, дабрабыту, здзяйснення ўсіх задум і мірнага неба над галавой!
Раённы выканаўчы камітэт.            Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №13 ад 15.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *