Редакция выступила. Что сделано?

Общество Официально

«А колькі той зімы? ці Душавыя для маржоў»
У лютым бягучага года ў газеце былі змешчаны матэрыял «А колькі той зімы? Ці Душавыя для маржоў», у якіх расказвалася пра тое, што душавымі кабінамі, устаноўленымі на фермах некаторых гаспадарак раёна, немагчыма карыстацца з-за холаду і антысанітарнага стану памяшканняў душавых. Рэдакцыя атрымала адказы з КУВП “Шумілінскі райаграсэрвіс” і ААТ “Ляжні”. Дырэктар ААТ “Ляжні” В. В. Яцко паведаміла, што ў памяшканні душавой, пра якую ішла гаворка ў артыкуле, праведзены рамонт, драўляная абшыўка сцен заменена на пластыкавыя панэлі, а вось наладзіць ацяпленне памяшкання з-за складанага фінансавага становішча не ўяўляецца магчымым. “Пры паляпшэнні эканамічнага становішча дадзеныя аб’екты ўключаны ў першачарговыя”, — адзначаецца ў адказе.
Кіраўнік “Райаграсэрвісу” У. А. Арлоў паведаміў у рэдакцыю, што з-за цяжкага фінансавага становішча абсталяваць душавыя ацяпленнем няма магчымасці.
«Слабае звяно», ці Пра тых, хто застаўся ў мінусе»
У матэрыяле з такой назвай ішла гаворка пра недастатковую работу па ўзнаўленні малочных статкаў ў некаторых гаспадарках раёна. У адказе на крытыку ў газеце кіраўнік КУСГП “Ульскі” Ю. А. Савіцкі прызнае крытыку аб’ектыўнай і паведамляе, што ўвядзенне ў эксплуатацыю тэнтавага арачніка на МТФ Брыцікі дазволіць павялічыць колькасць месцаў для цёлак, “палепшыць сістэму ўтрымання і кармлення цялят дарошчвання, а таксама павялічыць сярэднясутачныя прывагі”.
Дырэктар КУСГП “Сіроцінскі” С. П. Басаў паведаміў у рэдакцыю пра выпраўленне сітуацыі на ферме Падмішнеўе – кармленне жывёлы ажыццяўляецца кормараздатчыкам, жывёла ўтрымліваецца на саламянай падсцілцы, якая рэгулярна ўбіраецца. Кіраўніцтвам і спецыялістамі прадпрыемства прымаюцца меры, каб давесці колькасць цёлак да 100% да пагалоўя кароў.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



1 комментарий по теме “Редакция выступила. Что сделано?

  1. Петух (газета) прокукарекал… А никто ничего делать и не собирался.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *