Продукцию художников-керамистов из Оболи знают по всей Европе

Актуалии Край шумілінскі Экономика

Беларускі брэнд з обальскімі каранямі
У лістападзе спаўняецца 20 год, як на базе Обальскага керамічнага завода існуе ўчастак керамікі. 20 год адмысловыя майстры робяць наша з вамі жыццё больш светлым і вытанчаным, вучаць нас рэагаваць на прыгожае, ганарыцца сваімі традыцыямі.
“Мы ніколі не паўтараемся. Нават, калі выконваем партыю вырабаў на заказ, работы ўсё роўна будуць нечым адрознівацца. Гэта ж творчасць. Майстру нецікава таптацца на месцы”, – дзеліцца думкамі кіраўнік участка керамікі А. В. Захаранка (на здымку).
Обальскую кераміку ведаюць і цэняць – гэта неаспрэчны факт. Як і тое, што  гэта сёння не проста брэнд завода, нашага раёна, а і брэнд Беларусі наогул. Калі, да прыкладу, едзе за мяжу дэлегацыя, то, вядома, хоча прэзентаваць беларускі каларыт, паказаць, што беларусы – народ своеасаблівы, з багатай духоўнай спадчынай. Вось і звяртаюцца за дапамогай да обальскіх майстроў.
У свеце надзвычай высока цэніцца ручная работа. “Нашу прадукцыю ведае практычна ўся Еўропа. Дзякуючы “Славянскаму базару”, ёсць обальская кераміка і ў ЗША, і на Кубе – усюды. Бадай, толькі да Аўстраліі мы яшчэ не дабраліся”, – прыкідвае Аляксандр Васільевіч. Як людзі даведваюцца пра іх сціплы цэх? Вельмі проста: працуе сайт у інтэрнэце, а самае галоўнае – калі займеў хтосьці для сябе нешта з іх калекцыі, то абавязкова пахваліцца, раскажа іншым. І гэта самая надзейная рэклама. Да прыкладу, зараз яны робяць заказ для Смаргоні. Там, збіраючыся святкаваць 85-годдзе чыгуначнага вакзала, шукалі ў інтэрнэце падыходзячых майстроў. Знайшлі обальскіх. Прыехалі і зрабілі вялікі заказ. Пастаянна супрацоўнічае з Обаллю і дырэкцыя “Славянскага базару”.
Наогул, вы ніколі не зблытаеце работу обальскага майстра ні з якой іншай: яе выдае адмысловы стыль, почырк, як яны самі гавораць. Калі два дзесяцігоддзі назад яны пачыналі, то прадпрыемстваў і проста майстроў, якія займаліся глінай, вакол было шмат. Сёння засталіся адзінкі. Практычна няма канкурэнцыі. І гэта сумна, упэўнены кераміст: “Сумна, калі прыязджаеш на той жа “Славянскі базар”, а там скрозь украінскія майстры, расійскія. Нашых, лічы, няма”.
У працэсе стварэння ўнікальных вырабаў прымаюць удзел усяго сем чалавек, і кожны з іх умее ўсё, валодае тонкасцямі стварэння работы ад падрыхтоўкі гліны да канечнага аздаблення твора. Наогул, працэс стварэння работы – сувеніра, гарлачыка, вазы – надзвычай карпатлівы, складаны. Ён не даруе нават самых дробных адхіленняў, памылак. Напачатку спецыяльным чынам ідзе падрыхтоўка гліны да работы. З яе выходзіць лішняя вільгаць, і атрымліваецца выдатны матэрыял для лепкі. Затым гліна заліваецца ў спецыяльныя гіпсавыя формы, знаходзіцца там суткі, а то і двое, у выніку чаго атрымліваюцца загатоўкі для будучых ваз, лялек, пано. Далей загатоўкі трапляюць у рукі майстроў, дзякуючы якім гліна пераўвасабляецца ў твор мастацтва. Але гэта яшчэ не апошні этап. Потым работы перамяшчаюцца ў спецыяльную сушылку, затым – у печ. Цяпер можна пакрываць палівам (глазурью – рус.) , размалёўваць, карацей, давадзіць да ідэала. Дарэчы, у свеце зараз мода на “жывую гліну”, нічым не пакрытую, не расфарбаваную. Менавіта такую просяць, калі прыязджаюць з Масквы, іншых вялікіх гарадоў. Заказчыкаў прыемна ўражвае, нават, здзіўляе кошт обальскіх вырабаў. “Самая дарагая ў нас – вось гэтая ваза. Яна каштуе 300 тысяч, – паказвае Аляксандр Васільевіч на вазу ў цэнтры выставачнай залы, – а так ёсць вырабы і па трыццаць тысяч”.
Майстры пастаянна эксперыментуюць, прыдумваюць нешта новае, удасканальваюцца. Вось і зараз спрабуюць рабіць набівачныя вазоны. Гэта тэхніка цікавая, цяпер мала кім выкарыстоўваецца. Па асаблівай тэхналогіі гліна змешваецца з шамотам. Ствараецца эфект састарэласці, такі модны зараз.
Обальскія майстры ўдзельнічаюць ва ўсіх магчымых кірмашах, выязджаюць па запрашэннях у Расію, практыкуюць абмены дэлегацыямі. Але ўсё больш за вопытам едуць менавіта ў Обаль.



4 комментария по теме “Продукцию художников-керамистов из Оболи знают по всей Европе

  1. Молодцы наши земляки. Горжусь прям. А что дешево, то это правда.

  2. Автору статьи большой минус…Можно и нужно было написать о мастерах,а не об руководящей и ничего не делающей единице.

  3. ольга, вы оскорбили двоих — и автора, и «руководящую и ничего не делающую единицу». это статья не об александре васильевиче, а об обольской керамике, и его рассказ интересен и полон. конечно, когда человек дает такой обстоятельный комментарий, хочется видеть, кто именно его дает.

  4. Интересный материал. Хотелось бы узнать побольше. Жду продолжения темы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *