Из юнкоровской почты «Герой працы». Школьные новости

Образование

“Матэматычныя парасткі на дрэве рускай мовы”
Вось ужо дзесяць гадоў у нашай школе існуе навуковае таварыства вучняў. Мне таксама цікава прымаць удзел у розных конкурсах, алімпіядах. А сёлета я займалася навуковымі даследаваннямі “Соты” і “Матэматычныя парасткі на дрэве рускай мовы (геаметрычныя паняцці ў фразеалагізмах)”.
Цікавасць да гэтай тэмы ўзнікла пасля вывучэння геаметрычных фігур на ўроках матэматыкі. Я зразумела, што калі мы выкарыстоўваем у мове фразеалагізмы, то тут не абыходзіцца без уласцівасцяў геаметрычных аб’ектаў. Напрыклад, усім вядомыя фразеалагізмы: каціцца па нахіленай, шукаць пяты вугал, як шарам пакаці.
Значыць, матэматыка і не такая “сухая” навука. У сваёй рабоце я прааналізавала, чаму матэматычныя тэрміны пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку. Было вельмі цікава даследаваць, як матэматычныя паняцці абагачаюць мову чалавека, робяць яе больш эмацыянальнай і выразнай.
Я вельмі задаволена, што прыняла ўдзел у навуковай канферэнцыі і даследавала такую цікавую тэму. Хочацца параіць сваім равеснікам з іншых школ не баяцца прымаць удзел у навуковых даследаваннях – яны ж развіваюць мысленне і памяць, дапамагаюць пераадолець сціпласць і дазваляюць паглядзець на сябе зусім іншымі вачыма.
Таццяна ВАСКОЎСКАЯ, вучаніца 10 класа Обальскай школы.
Па-даросламу
Штогод напярэдадні 8 сакавіка ў нашай школе ладзіцца дзень самакіравання, так юныя педагогі віншуюць сваіх настаўніц. Сёлета “дырэктарам школы” быў абраны Яўген Дубатаў (11 “Б” клас). Намеснікаў дырэктара “падмянілі” Хрысціна Красікава, Дарыяна Карнілава, Аліна Шайкіна (11 “А”) і Ганна Ворса (9 “Б”). Высветлілася, што настаўнікаў-дублёраў аказалася намнога больш, чым сапраўдных. Гэта значыць, што ўсім хацелася паспрабаваць сябе ў гэтай ролі, адчуць смак настаўніцкай працы. Была ў нас і настаўніцкая, і свае кабінеты ў адміністрацыі. Карацей, усё па-даросламу.
“Каханнем даражыць умейце” –
пад такой назвай нядаўна ў нашай школе прайшло мерапрыемства для дзесяцікласнікаў. Гучалі рамансы, песні ваенных гадоў, вершы Эдуарда Асадава, дэманстраваліся ўрыўкі з кінафільмаў – усё было прысвечана тэме кахання. Кабінет быў аформлены шарыкамі, кветкамі, паштоўкамі, што дазваляла лёгка акунуцца ў рамантычную атмасферу. Прысутнічалі госці – завучы, настаўнікі школы. Адна гадзіна праляцела як адно імгненне.
Дзіяна БЯЗЗУБЕНКА, вучаніца 10 “Б” класа Шумілінскай СШ №1.
“Вясёлыя старты мілых дам”
Дзень здароўя ў нашай школе праходзіць заўжды весела і па-рознаму. А нядаўна, да прыкладу, удзел у спаборніцтвах бралі толькі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Асаблівы настрой святу задаў флэшмоб – гэта быў адначасовы масавы танец.
На старт у складзе каманд “Аўрора”, “Сяброўства”, “Усмешка”, “Вясёлка” і “Капітошкі” выйшлі не толькі школьніцы, але і іх мамы і бабулі. А вось журы складалася выключна з хлопцаў і мужчын. Але яны не былі дужа строгімі і разам з іншымі балельшчыкамі перажывалі за ўдзельніц не менш, чым нядаўна за нашых алімпійскіх чэмпіёнаў. “Рамонак”, “Па ваду”, “Афіцыянткі”, “Камбінаваная эстафета” – назіраць за гэтымі і іншымі конкурсамі было вельмі цікава. А класныя кіраўнікі праявіліся ў спаборніцтвах па дартсу і боўлінгу. Самай спрытнай аказалася педагог-арганізатар В. А. Гаўрылава, а самай трапнай – класны кіраўнік 6 класа М. А. Загнетава. Хто б мог падумаць?!
У камандных спаборніцтвах перамагла каманда “Сяброўства”. І гэта сімвалічна.
Вольга ВОЙЧАНКА, вучаніца 6 класа Обальскай СШ.
Надрукавана ў №25 ад 01.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *