ФК «Шумилино»: команда новая, задачи прежние

Спорт, туризм

ФК “Шуміліна”: каманда новая, задачы ранейшыя
Сезон для нашых футбалістаў выдаўся вельмі ўдалы, рэальна змагаліся за выхад у першую лігу.  Пра планы ФК «Шуміліна» на новы сезон карэспандэнт раённай газеты размаўляе з капітанам каманды паўабаронцам Аляксандрам ЯНКЕВІЧАМ і адным з лідараў абаронцам Аляксандрам САЎЧАНКАМ.
– На пачатку размовы давайце вернемся да мінулага сезона. Як вы яго ацэньваеце? І што даў шумілінскім футбалістам скандальны матч у Лёзне супраць мясцовага “Дынама”?
Аляксандр Янкевіч (А. Я.):  Мінулы сезон выдаўся на ўра. Магу сказаць, што ў нас сфарміравалася і атрымалася нармальная каманда. Падкрэслю, менавіта каманда. Прычым гэта не толькі футбалісты, а і нашы балельшчыкі. Зразумела, крыўдна, што не змаглі выйсці ў першую лігу. Хаця па ўзроўню, мы гэтага заслужылі. Тыя каманды, што пайшлі на павышэнне, “адабралі” ў гульнях  менш чым палову ачкоў. Што тычыцца матча з “Дынама” (Лёзна) – мы перамаглі на полі. На гэтым кропка.
Аляксандр Саўчанка (А. С.): Згаджуся з капітанам наконт ацэнкі мінулагодняга выступлення.  Мы разумелі адзін аднаго на полі, ды і кожны з нас выкладваўся на ўсе сто. Вось і вынік такі. Лічу, падзеі  вакол  гасцявой сустрэчы  супраць лёзненскага “Дынама”  нас маральна зламалі. Уявіце  нашу радасць, калі мы ў гасцях на апошніх хвілінах вырываем перамогу ў лідара групы. І раптам праз пару дзён, не атрымліваючы афіцыйнай паперы, даведваемся пра тэхнічнае паражэнне…  Гэта быў жорсткі, але добры ўрок: перамагаць можна не толькі на полі. Але гэта ўжо маральны аспект.
– Што новага адбываецца у ФК “Шуміліна”, як рыхтуецеся да новага сезона?
А. Я.: Сёлета будзем гуляць хутчэй за ўсё без віцебскіх легіянераў. У нас не будзе Дашкевіча, Лася і Рацкуна, малая верагоднасць з’яўлення на полі і Шантура. Так што ў нас даволі праблематычны цэнтр. Шукаем выйсце са становішча, як варыянт – футбалісты з Наваполацка, калі яны мацней за нашых, то абавязкова будуць у складзе. Таксама разлічваем на Алега Прыгуна з Лоўшы і Яўгена Салаўёва з Обалі. Галоўнае, каб яны прыязджалі на кожны матч, а не калі давядзецца.
Добры вопыт атрымліваем на міні-футбольныя турніры. Думаецца, што сёлета будзе новая каманда з новым гульнявым почыркам.
А. С.: Сапраўды, будзе новая каманда. Летась нашу гульню звязваў Шантур, на флангах – Лось і Рацкун. Будзем спрабаваць сваімі сіламі, больш нагрузка выпадзе на паўабаронцу Алега Шульжынскага, які, відаць, стане асноўным апорнікам. Хаця ёсць і іншыя варыянты. Так, на флангі поля ёсць кандыдаты з Шу-міліна і Віцебска. Але ці змогуць яны гуляць у нашай камандзе, можна будзе сцвярджаць толькі пасля таварыскіх гульняў.
– Зразумела, праблемных зон стала паболей. Спыніцеся, калі ласка, па лініях…
А. Я.: Пачну з нашай моладзі. Варатар нумар – Павел Барысаў, ён прафесіянальна даволі добра вырас. (Смяецца.) Хацелася б, каб вырас і фізічна. Адкрыццё мінулага сезона – нападаючы Стас Прасветаў, хлопец на сваёй пазіцыі, як вынік – лепшы бамбардзір каманды. З лініяй абароны пытанняў не павінна быць. У цэнтры… Алег Шульжынскі, які роўна правёў сезон, і Віктар Райчонак, у якога мінулы сезон быў адным з лепшых
А. С.: Галоўнае, каб  на матчы збіраліся ўсе. Толькі ў такім выпадку можна будзе казаць пра вынік. А калі кожны матч з новымі ігракамі, то… Галкіпер Барысаў каманду задавальняе, але яму патрэбна канкурэнцыя. Ёсць нармальны забіўны нападаючы Прасветаў. Ды і на замену ёсць хлопцы, якія ў канцы матча могуць узмацніць каманду.
– Якія задачы ставіце на гэты сезон?
А. Я.: Калі год назад я з упэўнена сцвярджаў, што будзем змагацца за  выхад у першую лігу, то зараз такой упэўненасці няма. Хаця, зразумела, будзем імкнуцца да максімальнага выніку. Адно магу сцвярджаць: сорамна балельшчыкам за каманду не будзе
А. С.: Думаю, што пры любым раскладзе можам пазмагацца за выхад у стыкавыя матчы. А там, як пойдзе. Калі браць у цэлым, для такога выніку ў нас амаль ўсё ёсць. А тыя кадравыя праблемы, што ўзніклі ў нас, павінны нас згуртаваць яшчэ больш.
– І апошняя пытанне. У якім фармаце хацелася вам, каб праходзіў чэмпіянат вобласці і з якімі камандамі хацелася (не хацелася) б сустрэцца?
А. Я.: Пра фармат. Галоўнае, каб не было групе  па чатыры і менш каманд. Восем гульняў за сезон – гэта несур’ёзна. Аптымальны варыянт – 7-8 каманд у групе. І каб чэмпіянат распачаўся ў сярэдзіне мая.  Хацелася б трапіць у адну групу з Чашнікамі, хлопцы прапануюць цікавы футбол.
А. С.: З кожнай камандай можна гуляць і перамагаць. Хачу, каб ФК “Шуміліна” трапіў у адну групу з талачынскай “Ніваю” – трэба ж узяць рэванш за мінулагоднія два паражэнні.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №29 ад 15.04.2014 г.



7 комментариев по теме “ФК «Шумилино»: команда новая, задачи прежние

  1. надо одну лигу и разделить её по зонам, это экономически выгодно и поднимет интерес к чемпионату, который будет длится не пару месяцев,а в нормальном регламенте, однако в витебской федерации футбола смотрят сугубо личную выгоду, что б судьям(к которым относится и господин климович-председатель витебской федерации футбола) можно было судить по три игры за день и получать как можно больше коммандировочных

  2. Ну, все, пипец. Сезон провален уже до начало. Играть то некому. Без витебских команды нет!

  3. Команда есть и оч хорошая, просто с чемпионатом еще не все понятно когда и как, а витебских не будет ток 2 человека(правда они весь центр держали), которых вполне могут заменить наши, если конечно будут ходить на трени и игры

  4. Почему НОВАЯ КОМАНДА? В Шумилино что новые люди появились? Витебские ребята много помогали, держали свой уровень. Соловьев и Прыгун? Они много тренировок посетили летом и зимой? Ребята хорошие но постоянно ездить не будут. Молодежи маловато из СШ№1, за последине годы только Просветов и Борисов влились, сейчас возможно только Бередников может что-то показать, остальные сыроваты. А вообще что заделение СВОИ и Витебские? Команда ЕДИНАЯ ДОЛЖНА быть.

  5. Ребята, не секрет, что витебские были лидерами команды! Их потеря — очень болезненно скажется внутри команды. Молодежи нынешней интересен футбол только на компьютере, поэтому будущего у команды нет. Мы еще поиграем, а потом…беда. Команда перестраивается в этом сезоне, поэтому даже не могу предугадать каким выдастся сезон. Но мы будем стараться, обещаю. На поле будут выходить только те, кто на самом деле болеет за команду и за Шумилино в целом. НАм удачи!!! А глорам как всегда, выполняйте свою работу)))))

  6. Главное верить в команду и максимально её поддерживать как дома так и на выезде!!!!!!!

  7. Что бы не говорили, но без витебских парней это уже будет новая команда. Удачи и фарту вам, ребята. Только все вместе, только так можно будет на что то рассчитывать. Прошлый год показал, каким может быть сезон у шумилинских футболистов. Теперь слово только за вами шумилинскими футболистами (как это и не было печально). Не найдутся больше витебские (или с другого города)игроки уровня Дашкевича и Рацкуна, которые несколько лет будут защищать честь Шумилино за те грошы, которые им давали.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *