21 сентября — День работников леса

Актуалии Официально

21 верасня – Дзень работнікаў лесу
Паважаныя работнікі ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”, ветэраны працы! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас
з прафесійным святам –  Днём работнікаў лесу!
Справа, якую вы абралі, ва ўсе часы была высакароднай і прыносіла шмат карысці. Сёння работнікі лясной гаспадаркі паспяхова рашаюць задачы па захаванні і памнажэнні  лясных багаццяў.
Беларусь – гэта край лясоў і азёр. Лес для нашай краіны – гэта не толькі крыніца драўніны і дабрабыту. Гэта неад’емная частка нашага жыцця, культуры і гісторыі. Гэта магчымасць збіраць грыбы, ягады, слухаць  спевы птушак, проста дыхаць чыстым лясным паветрам. Для лесніка ж лес – гэта храм прыроды, які ён свята беражэ і паважае яго законы.
Упэўнены, што ваш клопат аб лясных угоддзях, аб будучым роднай зямлі, знаходзіць шырокі водгук і падтрымку ва ўсіх жыхароў нашага раёна.
Жадаем вам міру і дабра, працвітання, моцнага здароўя, шчасця і святочнага настрою.
Надрукавана ў №72 ад 19.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *