Шумилино приветствовало традиционный конкурс «Песни юности наших отцов»

Культура

Конкурс “Песні юнацтва нашых бацькоў”
7 лютага ў “Шумілінскім раённым цэнтры культуры” адбыўся раённы тур конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”, які праводзіцца кожны год у лютым і мае на мэце забяспечваць сувязь пакаленняў, спрыяць развіццю павагі да гісторыі свайго народа, патрыятычнаму выхаванню. У конкурсе прынялі ўдзел 15 выканаўцаў ва ўзросце  ад 16 да 31 года.
Па ўмовах конкурсу кожнаму канкурсанту прыйшлося выйсці на сцэну двойчы: у першым аддзяленні яны выконвалі песню грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі, а ў другім  – шлягер 1930-1998-х гадоў.
Барацьба за прызавыя месцы сярод канкурсантаў была напружанай. У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом трэцяй ступені атрымаў Аляксей Гласковіч (Лаўжанскі СЦКіД), на другім  месцы  —  Паліна Надточыва (Обальскі ГДК), а пераможцай стала Ірына Салаўёва (Шуміліна).
Яўген Усцюгоў (УП  ЖКГ) быў прызнаны лепшым у намінацыі “Адкрыццё сезона”. Вераніка Саладухіна (Шуміліна) атрымала “Прыз сімпатый гледачоў”. А Вольга Коцікава (Лескавічы) была адзначана ў спецыяльнай намінацыі “За лепшае выкананне песні ваенных гадоў”.
Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. “Конкурс не страчвае сваёй папулярнасці, што сведчыць пра яго значнасць і цікаўнасць з боку гледачоў і выканаўцаў”, – адзначыў начальнік аддзела А. Ф. Мацвяйчук, старшыня журы.
Пераможца раённага туру Ірына Салаўёва прыме ўдзел у абласным занальным адборачным туры конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”, які пройдзе 17 лютага ў Гарадку.
Вольга ДРОЗД, няштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №11 ад 10.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *