Шумилинские ветврачи гарантируют качество продукции

Экономика

Правяраюць прадукцыю на якасць
Начальнік забойнага цэха прыватнага прадпрыемства “Вітконпрадукт” П. М. Шустроў упэўнены, што за стабільнасць на знешнім рынку ў многім абавязаны надзейнаму калектыву ветурачоў. Гэта праз іх рукі праходзіць уся сыравіна і прадукцыя прадпрыемства. “Так, мы аглядаем апярэнне прывазной птушкі, яе клінічны стан і толькі тады даём дазвол на забой, – кажуць ветурачы Алена Шамрова, Іна Смаргунова, Наталля Чарнічэнка (на здымку). – Потым ветсанэкспертыза праводзіцца на кожным участку вытворчага працэсу, разам з тэхнолагамі вымяраем тэмпературу кураціны ў час упакоўкі”. Дарэчы, усе ветурачы на прадпрыемстве з вопытам работы, вельмі старанныя. Таму і ладзіцца ў іх работа.
Ветурачы робяць адбор мікрабіялагічных проб, якія накіроўваюцца ў лабараторыю Віцебскага цэнтра стандартызацыі і метралогіі. Прадукцыю правяраюць на паказчыкі бяспекі: антыбіётыкі, солі цяжкіх металаў і пестыцыды. Да гонару ветурачоў і ўсяго калектыву, ніякіх парушэнняў не бывае. Таму прадукцыя “Вітконпрадукта” ні разу не абмяжоўвалася да ўвозу ў Расійскую Федэрацыю.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *