Предложите логотип для Обольского музея

Актуалии Общество

Лагатып для Обальскага музея
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама разам з Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеем праводзяць конкурс на лепшы лагатып (эмблему) музея Обальскага камсамольскага падполля. Лепшы лагатып (эмблема) будзе выкарыстоўвацца ў якасці сімволікі музея, яна павінна адлюстроўваць галоўную ідэю работы музея і юбілейную дату – 50-годдзе ўтварэння.
Удзельнікам конкурсу можа стаць любы жадаючы, у тым ліку і калектывы. Эскізны праект можа ўключаць элементы шумілінскай тэматыкі, лаканічныя формы сімволікі, якія могуць вырабляцца з розных матэрыялаў. Лагатып (эмблема) можа быць без тэксту ці ўключаць кароткія тэксты, адпавядаючыя тэме.
У склад эскізнага праекта, які прадстаўляецца на конкурс, уваходзяць:
— чорна-белая выява эмблемы;
— каляровае рашэнне эмблемы (чорна-белая і каляровая выява павінны быць аднаго памеру);
— тлумачальны тэкст.
Усе графічныя матэрыялы прадстаўляюцца на папяровым (фармат А4) і электронным носьбітах да 15 кастрычніка 2015 года па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, тэл. 4-19-45. З пытаннямі можна звяртацца да дырэктара ДУК “Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей” Івановай Святланы Віктараўны па тэл. 4-11-91.
Прадстаўленыя работы будуць выстаўлены на адкрытае электроннае галасаванне на сайце газеты “Герой працы” www.shumilino.by і ў групе ГА “БРСМ” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” http://vkontakte.ru/ з 16 па 25 кастрычніка.
Вынікі конкурсу будуць падведзены з 26 па 28 кастрычніка па намінацыях: “Лепшая эмблема” сярод устаноў адукацыі, “Лепшы лагатып” сярод устаноў адукацыі, “Лепшы лагатып (эмблема)” сярод арганізацый раёна.
Пераможцы будуць узнагароджаны граматамі аддзела і прызамі.
Надрукавана ў № 65 ад 21.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *